Вы тут

Купіце са зніжкай тавары «ад апакаліпсіса»!


На мінулым тыдні адрасаты са спіса рассылак аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты ЗША ў выбарчай кампаніі 2012 года атрымалі лісты ад нейкага «біблеіста» Нейтана Шэпарда, які папярэджвае сваіх карэспандэнтаў аб надыходзячым апакаліпсісе.

27-39

Як піша выданне, гаворка ідзе пра спіс рассылак Германа Кейна, былога выканаўчага дырэктара кампаніі Godfather's Pіzza. Ён перадаў адрасы, атрыманыя ў ходзе сваёй кароткай выбарчай кампаніі, для патрэб уласнай кампаніі і рэкламы свайго радыёшоу. Як відаць, спіс адрасоў быў прададзены «біблеісту» Шэпарду, які выкарыстоўваў яго для прапаганды ўласных апакаліптычных ідэй, з якіх становіцца ясна, што сучасныя ЗША — тая самая «вавілонская блудніца» з кнігі Адкрыцця і што канец наступіць у студзені 2017 года. Між тым, як піша выданне, Кейн раней пазычаў гэты спіс для рэкламы падобных ідэй і тавараў. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб «спецыялістах па выжыванні», якія прапаноўвалі ўсім ахвотным наборы, якія дапамагаюць перажыць ядзерную вайну, і нейкага доктара, які рэкламаваў «набор для аховы мозга», нібыта здольны папярэдзіць развіццё хваробы Альцгеймера. Нейтан Шэпард таксама прапануе 60-доларавую зніжку на тавары, неабходныя для таго, каб перажыць апакаліпсіс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».