Вы тут

Бліжэй да вытворцаў


Кіраўніцтва Міністэрства гандлю параіла аптовым арганізацыям накіраваць свае намаганні на больш цеснае супрацоўніцтва з вытворцамі і пастаўшчыкамі.

Паводле інфармацыі Мінгандлю, на гадавым сходзе членаў Асацыяцыі арганізацый аптовага гандлю першы намеснік міністра Артур Карповіч прапанаваў аптовым гандлярам больш актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці асацыяцыі. Гэта, на яго думку, дапаможа каардынаваць вырашэнне пытанняў, якія ўзнікаюць паміж аптавікамі, рознічнымі арганізацыямі, вытворцамі і пастаўшчыкамі. Таксама на сходзе падвялі вынікі працы аб'яднання з часу яго стварэння ў 2013 годзе і прызначылі новага старшыню праўлення. Ім стала дырэктар прадпрыемства гомельскага ААТ «Аблаптгандаль» Інара Захаранка. У сферы аптовага гандлю яе стаж складае больш за дваццаць гадоў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».