Вы тут

«Залатыя» арнітолагі


Арнітолагі-аматары з каманды «Бульбашы» заваявалі «золата» на бёрдынг-ралі ў Расіі.
27-43

27-43

 Ка­ман­да «Буль­ба­шы»

Сярод іх быў і жыхар Шаркаўшчынскага раёна Валерый Кавалёнак, прафесійны фатограф.

— Беларусы заўсёды паспяхова выступаюць на «птушыных чэмпіянатах». А гэтыя спаборніцтвы па фатаграфаванню птушак адбыліся на тэрыторыі нацыянальнага парку «Смаленскае Паазер'е». Мы перамаглі, бо за 24 гадзіны сфатаграфавалі прадстаўнікоў 93 відаў. Для параўнання, расійская каманда, якая атрымала «серабро», — «толькі» 73. Усяго ў ралі бралі ўдзел больш за 10 камандаў з розных краін, — распавёў фатограф.
27-42

27-42

 Птуш­ка, па­доб­ная да ка­на­рэй­кі

Арганізатары ўдзячны нашым непрафесійным арнітолагам за тое, што яны сфатаграфавалі птушку, аб існаванні якой на Смаленшчыне не ведалі. Крылатая істота, падобная да канарэйкі, мае назву еўрапейскі юрок, падобная на канарэйку. І яна, аказваецца, цяпер жыве не толькі ў параўнальна цёплых рэгіёнах. Дарэчы, цікавы факт. Спявае яна, седзячы на ўзвышшы, напрыклад, на тэлевізійнай антэне, і падчас такавальнага палёту, які нагадвае палёт кажана. Песня складаецца з серыі звонкіх трэляў...

Фота, зробленыя ўсімі «алімпійцамі», будуць выкарыстаны ў навуковай і асветніцкай дзейнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота з асабістага архіва Валерыя Кавалёнка

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.