Вы тут

Сюрпрыз для закаханых


Лаўка закаханых вагой пад 200 кілаграмаў з'явіцца ў Полацку ў Дзень горада.

— У рамках праекта «Полацк маладзёжны» для ўсіх закаханых будзе прэзентавана сімвалічная лаўка. Гэта адбудзецца 7 чэрвеня ў 12.00 ля будынка ЗАГСа. Зроблена канструкцыя за кошт добраахвотных ахвяраванняў моладзі Полаччыны. Аўтар — вопытны каваль Аляксей Калеснікаў з вёскі Фарынава. Яго вырабы ўжо добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і суседняй Расіі, — распавяла Валянціна Уласенка, прэс-сакратар Полацкага райвыканкама.

Аўтары ідэі спадзяюцца, што калі закаханыя пасядзяць, абняўшыся на той лаўцы, то ў сямейным жыцці ў іх усё будзе выдатна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.