Вы тут

Спатканне скончылася крадзяжом


Малады чалавек, якога падазраюць у крадзяжы скарбонкі з залатымі ўпрыгажэннямі, затрыманы аператыўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы. На такі ўчынак хлопец пайшоў... пасля рамантычнага спаткання.

Малады чалавек пазнаёміўся з жанчынай у сацыяльных сетках. Яго вырашылі працягнуць ужо дома ў прадстаўніцы прыгожага полу. Знаходзячыся ў гасцях, хлопец дачакаўся, пакуль гаспадыня засне, пасля чаго вынес з дома скарбонку з 11 залатымі ўпрыгажэннямі коштам каля 76 мільёнаў рублёў. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу злодзея — непрацуючага 27-гадовага мінчаніна. Той ужо паспеў прадаць некалькі скрадзеных упрыгажэнняў, астатнія былі знойдзены падчас вобыску па месцы жыхарства яго дзяўчыны. У праваахоўнікаў ёсць думка, што крадзеж, здзейснены маладым чалавекам, можа быць не адзіным.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.