Вы тут

Разведка ўдалася...


Адзін залаты і 16 сярэбраных медалёў прывезла беларуская каманда з адкрытага чэмпіянату прафесійнага майстэрства WоrldSkіlls краін СНД, які праходзіў у Казані. Удзел у ім узялі прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі і Кіргізіі. Да спаборніцтваў далучыліся таксама каманды з Грузіі, Украіны, Латвіі і Літвы.

Навучэнка Мінскага дзяржаўнага ПТК швейнай вытворчасці Вольга Закрэўская заваявала «золата» ў кампетэнцыі «Дызайн адзення». Па ўсіх іншых кампетэнцыях, дзе былі прадстаўлены беларусы (цырульніцкае мастацтва, кухарская справа, абліцоўванне пліткай, сталярная справа і г.д), нашы хлопцы і дзяўчаты атрымалі сярэбраныя ўзнагароды. Да апошняга моманту інфармацыя аб тых, хто прэтэндуе на перамогу, заставалася закрытай (нават для экспертаў адной кампетэнцыі). Свае балы журы адпраўляла ў спецыяльны цэнтр электроннай апрацоўкі паведамленняў.

Расіяне занялі першыя месцы ў 17 відах спаборніцтваў. Такім чынам, у агульным заліку WоrldSkіlls СНД першае месца — за камандай Расіі, другое — у беларусаў і трэцяе — у Казахстана.

Паездка ў Казань стала своеасаблівай «разведкай боем» — генеральнай рэпетыцыяй перад сусветным чэмпіянатам прафесійнага майстэрства, які пройдзе ў жніўні ў Бразіліі з удзелам прадстаўнікоў 70 краін. Для ўсіх гэта выдатная магчымасць зразумець, якія спецыялісты будуць запатрабаваны працадаўцамі ў найбліжэйшы час і, магчыма, змяніць цяперашнюю сістэму падрыхтоўкі рабочых кадраў у краіне.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.