Вы тут

У Сураж... на рыбалку


Гарадскі пасёлак Сураж Віцебскага раёна калісьці быў райцэнтрам. Летась тут адсвяткавалі 450-ю гадавіну першага ўзгадвання населенага пункта ў летапісе. На жаль, да нашых дзён не захаваліся дарэвалюцыйныя будынкі, адпаведна, няма помнікаў архітэктуры. Таму і турыстаў тут пакуль няшмат.

[caption id="attachment_85035" align="alignnone" width="600"]27-171 Фо­та Вік­та­ра Ні­ка­ла­е­ва.[/caption]

— Затое ў Суражы ёсць усё для паўнавартаснага жыцця. Я маю на ўвазе школу, дзіцячы садок, банк, пошту, амбулаторыю, філіялы музычнай школы і раённага Дома творчасці і гэтак далей, — распавядае старшыня Суражскага сельскага Савета Аляксандр Вялітчанка.

У населеным пункце размяшчаецца аддзяленне адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў. Ёсць і дом «экстраннага» знаходжання пенсіянераў, для састарэлых, якіх трэба даглядаць. Пры гэтым яны плацяць толькі за камунальныя паслугі і электрычнасць. Каля 30 сацыяльных работнікаў абслугоўваюць больш за 200 чалавек на даму. У сацыяльным пункце пенсіянеры па даступных расцэнках могуць скарыстацца паслугамі пральні і швейнай майстэрні. І матарызаваную касу можна ўзяць на пэўны час. Гэта ўсё стала магчымым дзякуючы ў тым ліку і мецэнатам з Еўропы, з якімі наладжаны трывалыя сувязі.

А калі ў пенсіянера ёсць прысядзібны ўчастак, хто акажа дапамогу? Кіраўнік улады растлумачыў, што КУПа па аказанні такіх паслуг у Суражы няма. Але выручаюць аграрыі.

— Колькасць асабістых гаспадарак у нас скарачаецца. Напрыклад, кароў тутэйшыя трымаюць на сёння толькі 44, а яшчэ два гады таму, для параўнання, іх было 100, — канстатуе суразмоўца.

У Суражы ёсць і шматкватэрны дом. Разам з ім на балансе камунальнікаў знаходзяцца дамы сядзібнага тыпу, пабудаваныя яшчэ ў 1940-я гады. Адным патрэбны цякучы рамонт, іншым — капітальны...

Але ж уладзе, каб вырашаць праблемы людзей, патрэбны сродкі. Якія асноўныя крыніцы даходаў у канкрэтна ўзятым сельсавеце?

— Можна нядрэнна зарабіць на продажы зямельных участкаў. Грошы ад гэтага ідуць на наш рахунак. Толькі летась выканкам такім чынам атрымаў 68 мільёнаў рублёў. Для параўнання: на добраўпарадкаванне сельсавета на гэты год з раённага бюджэту прадугледжана фінансаванне ў памеры 30 мільёнаў рублёў... А ў астатнім, як той сказаў, трэба самім круціцца, каб грашовыя паступлення былі. Напрыклад, штогод збіраем ад насельніцтва 4 мільёны рублёў добраахвотных узносаў. Папаўняе бюджэт і падаходны падатак... Мы з радасцю падтрымаем тых, хто захоча займацца турызмам, — паабяцаў Аляксандр Вялітчанка. — Прымалі б гасцей з начлегам, пракатам інвентару рыбалоўнага, лодак. Недалёка цудоўны пляж, бадай, толькі на моры пясок такі. Калі б нехта пачаў развіваць турыстычную інфраструктуру, вялікія, напэўна, грошы мог бы зарабіць. Віцебск адсюль недалёка, і Расія побач. Стварыць бы дастойныя ўмовы — тыя ж гараджане з задавальненнем сюды прыязджалі б. У гэтых мясцін вялікая турыстычная будучыня, і гэты патэнцыял трэба развіваць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?