У Оршы прадпрымальныя грамадзяне ў гаражы арганізавалі пункт прыёму лому. Чорны і каляровыя металы ў сваю чаргу здавалі ў арганізацыі, якія афіцыйна купляюць металалом.
— За няпоўныя тры гады атрымалі даход ад гэтай незаконнай дзейнасці на суму звыш 360 мільёнаў рублёў. Па выніках праверак у дачыненні да «чорных» нарыхтоўшчыкаў заведзена крымінальная справа. Цяпер іх лёс вызначыць суд, — паведамілі «Звяздзе» ва Упраўленні дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
На прасторах яе вялікасці кнігі.