Вы тут

Тэрыторыя бяспекі


На Гомельшчыне змагацца з пажарамі дапамагаюць добраахвотныя дружыны.

З пачатку года ў вобласці на пажарах загінулі 40 чалавек. Гэта, вядома, не мала, але ж на 10 менш, чым за той жа час летась. Значыць, не дарма працавалі не толькі падраздзяленні МНС, але і органы мясцовага самакіравання, і добраахвотныя пажарныя каманды...

Не спыняцца і надалей шукаць спосабы, якімі можна ўздзейнічаць на грамадзян, каб прадухіляць надзвычайныя сітуацыі — такая задача была сфармулявана падчас выязнога пасяджэння прэзідыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў і ўпраўлення МНС.

— З 2012 года на тэрыторыі нашага сельсавета не было пажараў з гібеллю людзей. Як кіраўнік назіральнай камісіі, магу сказаць, што мы пастаянна праводзім работу па прафілактыцы надзвычайных сітуацый, — кажа старшыня Урыцкага сельскага Савета дэпутатаў Любоў Браўкова. — Зараз мы сканцэнтраваліся на рабоце з асацыяльнымі асобамі. Мы пастаянна камісійна абследуем іх жыллё. Сёлета падчас рэйду выявілі 25 беспрацоўных, пасля чаго частка з іх стала на ўлік у цэнтр занятасці, іншыя працаўладкаваліся, а кагосьці рыхтуем да адпраўкі ў ЛПП. Імкнёмся звярнуць увагу людзей на небяспечныя скруткі праводкі, пробкі з «жучкамі». Нядаўна быў выпадак: мы прыйшлі да грамадзяніна, калі ў хаце была ўцечка газу і ў памяшканнях павысілася яго канцэнтрацыя. Мы адразу ж выклікалі аварыйную службу і гэтым прадухілілі гібель чалавека.

Удзельнікі выязнога пасяджэння Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў пазнаёміліся з работай добраахвотных пажарных каманд — дружыннікі сельгаскамбіната «Усход» прадэманстравалі свае навыкі тушэння пажараў. Фарміраванне такіх каманд на базе мясцовых прадпрыемстваў на тэрыторыі Гомельскай вобласці пачалося тры гады таму, і за гэты час яны пацвердзілі сваю неабходнасць. У выпадку надзвычайных сітуацый дружыннікі рэагуюць першымі, аказваюць дапамогу, асабліва ў аддаленых населеных пунктах.

— Дыслакацыя падраздзяленняў МНС не заўсёды дазваляе забяспечыць надзейную супрацьпажарную абарону асобных сельскіх населеных пунктаў, — кажа начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Украінец. — А такія добраахвотныя каманды пачынаюць дзейнічаць на ранняй стадыі ўзнікнення пажару, бо знаходзяцца побач. У вобласці налічваецца больш за 2,6 тысячы населеных пунктаў, з іх палова — па-за радыусам выезду нашых падраздзяленняў, гэта значыць, далей за 10 км. Таму тэма стварэння добраахвотных пажарных каманд вельмі актуальная.

Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка згодны, што сёння многія пажары ў аддаленых кутках вобласці лепш і хутчэй могуць лакалізаваць менавіта грамадскія пажарныя дружыны:

— Мы імкнёмся стварыць іх у кожным раёне і дзейнасць гэтую прывесці да прафесійнага ўзроўню. Каб людзі праходзілі навучанне і перападрыхтоўку, каб кіраўнікі прадпрыемстваў давалі гэтым людзям дадатковыя дні адпачынку, аказвалі ім пэўную матэрыяльную дапамогу. Дарэчы, аналагічныя каманды існавалі ў Савецкім Саюзе. Такім чынам арганізавана работа пажарных-добраахвотнікаў у еўрапейскіх краінах. Людзі, якія задзейнічаны ў рабоце па прафілактыцы і тушэнні пажараў, добра ведаюць, як правільна сябе паводзіць, і іншых арганізаваць на гэтую справу. Магчыма, хутка ў аддаленых сельсаветах пры невялікіх узгараннях увогуле не трэба будзе задзейнічаць сілы і сродкі МНС.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

З 2013 года ў Гомельскай вобласці створана ўжо 165 добраахвотных пажарных фарміраванняў. Іх задачай з'яўляецца выезд на пажар і стрымліванне яго развіцця да прыбыцця пажарных падраздзяленняў. За час свайго існавання добраахвотныя каманды прынялі ўдзел у ліквідацыі 257 пажараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».