Вы тут

Узаемны інтарэс


Беларусь і Пакістан ствараюць дзелавы савет. Адпаведнае пагадненне было падпісана ўчора  ў Ісламабадзе, паведамляе БЕЛТА.

На думку старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіла Мятлікава, першае пасяджэнне дзелавога савета можа прайсці ўжо восенню гэтага года, хутчэй за ўсё, у Беларусі. Прэзідэнт Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Пакістана і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сёння таксама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Гэта вынік работы толькі ў адным накірунку. Паводле слоў прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлі Эйсмант, ужо некалькі дзён у Пакістане працуе вялікая беларуская дэлегацыя. Міністры, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў і холдынгаў, дзяржаўных і прыватных фірмаў прадуктыўна кантактуюць са сваімі калегамі.

Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан стане заключным этапам праведзенай вялікай работы. Як сказала Наталля Эйсмант, фармат візіту застаецца нязменным. Плануецца, што ён адбудзецца 28—29 мая. Праграмай візіту запланаваны перамовы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садзікам. Па выніках візіту чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.