Вы тут

Прыгажун бэз


З надыходам вясны бэз цешыць вока вялікімі суквеццямі, распаўсюджваючы вакол моцны, прыемны пах. Ды і сам куст вельмі сакавітага зялёнага колеру і захоўвае сваю лістоту да самых халадоў. Тэрміны цвіцення гэтай расліны залежаць ад віду.

27-15

Пасадка

Пажадана выбраць для бэзу сонечнае месца, роўнае або з невялікім схілам. Зрэшты, паўцень расліна гэтак жа добра пераносіць, але цвіце непараўнальна багацей усё ж на сонцы. Забалочаныя і сырыя глебы для бэзу супрацьпаказаныя, таксама не рэкамендавана яму гліністая глеба.

Саджаць бэз лепш за ўсё ў верасні. Да халадоў яшчэ ёсць час, каб расліна ўкаранілася. Паказчыкам своечасовасці пасадкі можа служыць лістота. Калі лісце абсыпалася — вы спазніліся з пасадкай. У выпадку, калі вы ўжо выкапалі бэз, але наступілі маразы, то трэба прыкапаць яго ў нахільным стане, як пладовыя саджанцы, і пакінуць да вясны. Падрыхтуйце ямы для вясновай пасадкі адразу з восені, бо чым раней вясной вы пасадзіце бэз, тым хутчэй ён прыжывецца. Абавязковай умовай з'яўляецца тое, што трэба зрабіць пасадку да набракання пупышак, інакш існуе вялікая рызыка гібелі расліны.

Догляд

Бэз — вельмі непатрабавальная расліна. Агульныя рэкамендацыі па доглядзе — як для большасці кустоў, якія цвітуць.

Пасля пасадкі шчодра паліце і замульчыруйце глебу. Добра расце і цвіце бэз пры дастатковым увільгатненні.

У маі-чэрвені трэба паліваць больш інтэнсіўна, таму што расліна пачынае цвісці і патрабуе больш вільгаці. Але нельга пераліваць. З сярэдзіны ліпеня бэз ужо не паліваюць, каб не справакаваць абуджэння пупышак.

Калі пры пасадцы ў пасадачную яму вы ўнеслі дастатковую колькасць угнаенняў, то каля 3 гадоў угнойваць глебу не трэба. Далейшыя падкормкі бэзу будуць заключацца ва ўнясенні арганікі (гной, птушыны памёт, кампосная жыжа) і мінеральных угнаенняў (фосфар і калій у жніўні раз на 2-3 гады, аміячную салетру — калі выпадзе снег).

Калі расліна набіраецца сіл і актыўна расце, можна папырскаць па лістоце мінеральнымі ўгнаеннямі.

Адцвілыя гронкі трэба абразаць адразу пасля цвіцення: гэта абумоўлена тым, што кветкавыя пупышкі ўтвараюцца на летніх парастках. Калі абрэзаць адцвілыя суквецці восенню, то наступнай вясной бэз не зацвіце.

Калі бэз патрабуе санітарнай абрэзкі, то не мае значэння, у які час года яе праводзіць, але лепш вясной.

Каб абнавіць у дарослага бэзу старыя галіны на новыя, рабіце гэта паступова, выразаючы па 1-2 старыя галіны за год вясной.

Часам робяць бэзу культурную абрэзку. Для гэтага пакідаюць асноўныя 6 і больш галін на некаторай адлегласці адна ад адной, каб надаць кусту разгалісты выгляд, а ўсе астатнія выразаюць; тыя ж, што накіраваны ўсярэдзіну куста, выразаюць зусім. Гэта надае форму і прыгожы выгляд пры цвіценні. Пажадана праводзіць такую абрэзку кожны год вясной, да набракання пупышак.

Размнажэнне

Садовы бэз размнажаецца чаранкамі, адводкамі, прышчэпкай.

Пры размнажэнні адводкам да восені вы ўжо будзеце мець добры аднагадовы саджанец, гатовы да перасадкі. Для гэтага трэба зрабіць каля куста бэзу гарызантальныя разоры, прыхіліць галінкі да зямлі і замацаваць. І з пупышак парасткаў разаўюцца адводкі. Мацярынская расліна пры гэтым захавае ўсе свае дэкаратыўныя ўласцівасці. Але не ўсе віды бэзу так размнажаюцца.

Калі ж хочаце размножыць чаранкаваннем, то вазьміце паўадраўнелыя, добра развітыя парасткі летам (чэрвень — пачатак ліпеня), на чаранкі бярэцца сярэдняя частка парасткаў.

Можна з насення вырасціць прышчэпы і на іх зрабіць прышчэпку. Для прышчэпкі можна ўзяць прышчэпу бэзу звычайнага, біручыны або венгерскага бэзу.

Збор насення прыпадае на кастрычнік. Высейваць можна ўвосень, пасля таго як высыплеце яго са скрыначак і прасушыце. Дзеля гэтага загадзя падрыхтуйце для насення градку. Высейваюць з першым сняжком у падмерзлую градку, закапаўшы на 1,5 см. Увесну можаце пікіраваць і дарошчваць гатовыя саджанцы.

Можна высаджваць насенне і вясной, але для гэтага спатрэбіцца стратыфікацыя. Дзесьці ў сярэдзіне сакавіка насенне высейваюць у скрыні. У розных відаў бэзу ўсходжасць насення розная, адно насенне ўзыдзе на 12-15-ы дзень, а іншае — праз 2-3 месяцы. Пасля фарміравання 4 лістоў расаду пікіруюць на адлегласць 4 см. У маі сеянцы высаджваюць на пастаяннае месца ў сад.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.