Вы тут

Памятка агародніка


Таматы

27-14

Перад пасадкай

За 5-6 дзён зямлю трэба праліць гарачай вадой і растворам меднага купарвасу
(1 ст. лыжка на вядро вады), накрыць плёнкай.

* Пасадзіце ў цяпліцу і на градку настурку — ад белакрылкі, базілік — ад хвароб і проста любіць суседства, намажце вазелінам жоўтую паперку і пакладзіце ў парнік.

* Трымайце цяпліцу адкрытай.

* Мульчыруйце, калі прагрэецца зямля, травой, сенам.

* Палівайце пад мульчу.

* Зрабіце пару разоў прапарванне: закрыйце цяпліцу на паўдня, потым добра праветрыце.

Апырскванне ад хвароб

1 літр абястлушчанага малака, 20 кропель ёду на вядро вады. Як прафілактыка — 1 раз на два тыдні, можна дабавіць зялёнага мыла. Можна паліваць і слабым растворам марганцоўкі.

* Праткніце ствалы медным дротам або зубачысткай.

* Насячыце бацвінне, запраўце ў зямлю.

Прафілактыка фітафтарозу

1. Праз пяць дзён пасля высадкі расады развядзіце 1 г меднага купарвасу ў 4 літрах дажджавой мяккай вады і апырскайце разліны.

2. Праз пяць дзён пасля першай апрацоўкі з палівачкі: 40 г сухога хвашчу заліць вадой, кіпяціць 15 хвілін, адвар зліць і захаваць. Асадак заліць і кіпяціць
10 хвілін. Адвары злучыць, давесці да 5 літраў.

3. Праз пяць дзён пасля папярэдняй апрацоўкі: 0,5 літра абястлушчанага малака, 50 кропель ёду на 5 літраў вады.

4. Праз 7-10 дзён пасля папярэдняй апрацоўкі: 1 мл эпіну на 5 літраў вады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».