Вы тут

Шлюб царкоўны


Шлюб царкоўны. Да абраду, які выконваўся святаром у храме, каб паяднаць маладых, гэта значыць шлюбу, у народным асяродку былі сфарміраваны свае правілы і рэгламентацыі, а за шмат гадоў яго існавання з'явіліся прыкметы, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

* Пакуль маладыя ехалі ў храм, у хаце адчынялі ўсе куфары, вокны, дзверы, развязвалі ўсе вузлы і прасілі нябёсы благаславіць шлюб і «лёгкае» нараджэнне дзяцей.

* Перш чым зайсці ў храм, маладыя павінны былі пачаставаць усіх сустрэтых на шляху людзей, дзяцей, убогіх, жабракоў печывам, пірагамі і іншымі прысмакамі. Лічылася, чым больш пачастункаў будзе раздадзена, тым «багацей» будзе жыццё маладых.

* Каб быць неразлучнымі, маладыя павінны былі пераступіць царкоўны парог разам.

* Падчас абраду ім трэба было стаяць на ручніку. Пад ручнік маглі пакласці некалькі залатых або медных манет, чырвоны пояс-абярэг і іншыя сімвалічныя рэчы. Усе яны павінны былі «стварыць» спрыяльныя ўмовы для жыцця маладых.

* Ручнік, на якім маладыя стаялі падчас вянчання, трэба было адразу згарнуць сватам або хроснаму бацьку, каб ніхто не тое што наступіў на яго, але нават і не дакрануўся (каб па жыцці ніхто жонку «не лапаў»).

* Прысутнасць бацькоў жаніха і нявесты падчас вянчання не дапускалася.

* Пасля вянчання ў храме нічога не пакідалі. Аднак неабходна памятаць: «За дабро дабром адгукаюцца». Таму і храму трэба было абавязкова зрабіць рытуальны падарунак за выкананне таінства вянчання. Традыцыйна такім падарункам быў ільняны ручнік (але зусім не той, на якім стаялі маладыя!), у які загортвалі бохан свежага хлеба, пірагі, якое-небудзь іншае печыва, цукеркі і г.д.

* На парозе з храма маладых абсыпалі зернем, манетамі, каб жыццё было шчаслівым. Верылі, што першы сустрэты каля царквы чалавек прадказвае будучыню маладых: добра апрануты — да багацця, жабрак — да недастачы.

* Тое адзенне, у якім бралі шлюб маладыя, нельга было аддаваць камусьці іншаму, выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.

*  Вянчальныя свечкі захоўвалі ўсё жыццё за абразамі ў чырвоным куце. Лічылася, пакуль яны там, шчасце не пакіне хату. Неабходна ведаць, што запальваць іх можна было або пры цяжкіх родах, або ў выпадку хваробы дзяцей.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.