Вы тут

Накіраваў на даішнікаў... пісталет


Дзякуючы прафесійным дзеянням маладых інспектараў ДПС аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС сталіцы быў затрыманы 26-гадовы мінчанін, які кіраваў транспартным сродкам нападпітку. Падчас праверкі дакументаў той дастаў з кішэні пісталет.

Знаходзячыся на маршруце патрулявання, экіпаж звярнуў увагу на чорны «Фольксваген», які рухаўся па праезнай частцы неяк зусім марудна. Праехаўшы міма супрацоўнікаў міліцыі, кіроўца нечакана рэзка звярнуў у найбліжэйшы двор па вуліцы Асаналіева. Калі інспектары падышлі да дзвярэй кіроўцы, адразу зразумелі, што малады чалавек за рулём знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак той, выйшаўшы з салона, адмаўляў факт кіравання аўтамабілем, які належаў яго маці. Супрацоўнікі міліцыі папрасілі прад'явіць дакументы. Кіроўца палез ва ўнутраную кішэню і выцягнуў адтуль прадмет, падобны на пісталет Макарава, які накіраваў у бок аднаго з інспектараў. На абясшкоджанне пагрозы таму спатрэбіліся лічаныя секунды, а пісталет аказаўся пнеўматычным. Паводле інфармацыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска, колькасць пароў алкаголю ў паветры, якое выдыхаў кіроўца, складала каля 2 праміле. Высветлілася, што раней малады чалавек ужо прыцягваўся да адказнасці за непадпарадкаванне службовай асобе.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.