Вы тут

На чужое паквапіліся ахоўнікі


Аператыўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС г. Мінска ўстанавілі і затрымалі двух хлопцаў і дзяўчыну, якія падазраюцца ў крадзяжы рэчаў на суму каля сямі мільёнаў рублёў з ячэйкі камеры захоўвання аднаго з гандлёвых цэнтраў. Высветлілася, што затрыманыя хлопцы самі працуюць... ахоўнікамі ў іншым сталічным гандлёвым цэнтры.

Гісторыя пачалася са звароту ў міліцыю дзяўчыны, якая прасіла дапамагчы адшукаць яе рэчы (скураную куртку, касметыку і сонцаахоўныя акуляры), што былі скрадзены з камеры захоўвання гандлёвага цэнтра на праспекце Пераможцаў. Пры аналізе запісаў з камер відэаназірання ў поле зроку аператыўнікаў трапілі маладыя людзі, якія адкрылі чужую ячэйку і дасталі адтуль рэчы. Потым высветлілася, што яны скарысталіся ключом ад сваёй ячэйкі. Неўзабаве былі ўстаноўлены асобы падазраваных. Два 21-гадовыя хлопцы працуюць ахоўнікамі ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў, іх равесніца вучыцца ў інстытуце.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.