Вы тут

«Тарас» вярнуўся, а хутка — «Гарадоцкі Парнас»


Добрай навіной для жыхароў Гарадоцкага раёна і ўсёй Беларусі стала вестка пра вяртанне на месца скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай паэме «Тарас на Парнасе». Нагадаю, яна з'явілася ў райцэнтры летась падчас «Дажынак». А праз некалькі месяцаў яе дэмантавалі. Вярнуўся «Тарас» дзякуючы расійскаму канцэрну, якому на тэрыторыі раёна належыць сельскагаспадарчае прадпрыемства. Канцэрн выплаціў грошы, каб ён навечна застаўся на пастаменце. А якія аб'екты сацыяльнага прызначэння з'явяцца ў Гарадоцкім раёне? Пра гэта тры пытанні да Надзеі Буруновай, намесніка старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях.

27-351

— Гарадоцкі раён, дзякуючы таму, што райцэнтр стаў сталіцай абласных «Дажынак», вельмі папрыгажэў і стаў яшчэ больш прывабным для турыстаў. Надзея Аляксандраўна, калі ласка, нагадайце, што было зроблена напярэдадні правядзення ў Гарадку свята працаўнікоў вёскі?

— Будаўнікі шмат чаго зрабілі не толькі ў райцэнтры, але і ў вясковых населеных пунктах. Былі адрамантаваны дахі і фасады будынкаў, правялі ўнутраныя работы на 5 аб'ектах аховы здароўя, 7 — адукацыі. Зроблены капітальны рамонт гарадскога Палаца культуры, дзіцячай школы мастацтваў і раённага краязнаўчага музея. Рэканструявалі будынак былога кінатэатра «Радзіма» пад шматфункцыянальны цэнтр: з выставачнай залай, бібліятэкай, кавярняй... Адкрылася гасцініца Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па зімовых відах спорту, была пракладзена траса для заняткаў лыжнікаў на працягу ўсяго года ва ўнікальным прыродным куточку «Вараб'ёвы горы». Летась трасу агледзелі замежныя эксперты і далі вельмі высокую ацэнку таму, што зроблена. Але работы на гэтым аб'екце яшчэ не скончыліся. У райцэнтры будуецца басейн...

— У вёсцы Бычыха ідзе будоўля цэнтра для пражывання інвалідаў і пажылых грамадзян «Дом міласэрнасці». Раскажыце, што гэта будзе за ўстанова?

— Аналагічныя дамы дзейнічаюць у Еўропе даўно, і наш будзе насамрэч еўрапейскім: па ўмовах пражывання і ўтульнасці. У цэнтры будуць аказваць сацыяльную, медыцынскую і духоўную дапамогу не толькі старым людзям, але пры магчымасці і тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю.

— Брэндам раёна стала свята «Гарадоцкі Парнас». Чым ён можа зацікавіць турыстаў?

— З 1998 года ў Гарадку традыцыйна ў першыя дні чэрвеня праводзіцца свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас», прысвечанае знакамітаму паэту-земляку Канстанціну Вераніцыну, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе».

У праграме свята яркія канцэрты з удзелам творчых калектываў раёна і гасцей з вобласці, майстар-класы народных умельцаў, выставы вырабаў народнай творчасці («Тарасаўскія панадворкі»), нацыянальнай кухні («Тарасаўскія прысмакі»). Традыцыйна ў рамках свята праводзіцца аўтобусная экскурсія па вераніцынскіх месцах. Цікавым і пазнавальным з'яўляецца правядзенне свята паэзіі і песні «Вераніцынская зорка». У ім прымаюць удзел вядомыя пісьменнікі і паэты, члены саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, мясцовыя паэты, аматары паэтычнага слова, народныя фальклорныя калектывы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.