Вы тут

Рэгістрацыя на ЦТ выходзіць на фініш!


Пытанне — колькі ж сёлета будзе прэтэндэнтаў на студэнцкі білет — хвалюе многіх, прычым не толькі абітурыентаў, але і прадстаўнікоў ВНУ: ці будзе ім з каго выбіраць сабе першакурснікаў? Адказ мы атрымаем зусім хутка — рэгістрацыя ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання завяршаецца праз некалькі дзён.

Вольга КУПЦОВА плануе атрымаць другую вышэйшую адукацыю, таму зазірнула ў Белдзяржуніверсітэт,
каб зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэсціраванне.

28-34

28-34

 

Па стане на 11 гадзін раніцы 27 мая сваё жаданне ўдзельнічаць у прыёмнай кампаніі афіцыйна аформілі ў пунктах рэгістрацыі каля 77,5 тысячы чалавек. Бліжэй да заканчэння рэгістрацыі абітурыенты традыцыйна актывізаваліся. І калі ў першыя майскія дні ў пунктах рэгістрацыі назіралася зацішша, то цяпер штодня пропускі на ЦТ афармляюць у сярэднім ад 4 да 5 тысяч чалавек. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў мяркуюць, што колькасць абітурыентаў, якія паўдзельнічаюць у гэтым годзе ў ЦТ, будзе каля 100 тысяч чалавек.

Самая вялікая колькасць абітурыентаў — больш як 58 тысяч — зарэгістравалася для здачы тэста па рускай мове. А на тэсціраванне па беларускай мове аформілі пропускі каля 19 тысяч чалавек. Дарэчы, гісторыю Беларусі на беларускай мове сёлета пажадалі здаваць усяго каля 11% ад агульнай колькасці зарэгістраваных. На іншых дысцыплінах колькасць беларускамоўных абітурыентаў вагаецца ў межах 5—7%, а грамадазнаўства на роднай мове будуць пісаць толькі 1,5% удзельнікаў тэсціравання па гэтым прадмеце. Як бачым, з кожным годам тых, хто робіць на цэнтралізаваным тэсціраванні свой выбар на карысць роднай мовы, становіцца ўсё менш.

У апошнюю майскую суботу пункты рэгістрацыі працуюць да 18 гадзін.
А 1 чэрвеня абітурыентаў будуць чакаць да 19 гадзін. Да гэтага тэрміну ў абітурыентаў ёсць права змяніць кола экзаменацыйных дысцыплін, калі пропускі на цэнтралізаванае тэсціраванне яны паспелі аформіць раней. Для гэтага ім трэба звярнуцца ў пункт рэгістрацыі з пропускам па тым прадмеце, які трэба замяніць, і квітанцыяй аб аплаце.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?