Вы тут

Да Беларусі — з любоўю


Чым прыцягальная наша краіна для навукоўцаў свету?

Палюбіць Беларусь проста — трэба яе лепш ведаць. У гэтыя дні гэта дакажуць навукоўцы з розных краін свету, якія займаюцца вельмі ўдзячнай справай: даследуюць беларускую культуру ў самых розных навуковых напрамках. Даследаваць ёсць што — дзякуй Богу і ўсім нашым продкам, папярэднікам і сучасным стваральнікам беларускай культуры. 27 мая ў будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, буйнога міжнароднага навуковага форуму па пытаннях беларусазнаўства.

Калі мы ў кімсьці ці чымсьці зацікаўлены, то звычайна імкнёмся лепш зразумець: чаму гэта так, а не інакш, у чым прычыны і што асаблівага, унікальнага ў з'яве, чалавеку ці наогул у краіне. Людзі, якія вельмі шчыра любяць Беларусь, — беларусісты. Навукоўцы, даследчыкі, рупліўцы, апантаныя людзі, што імкнуцца зразумець вытокі беларускай культуры і патлумачыць сучасныя працэсы. Уявіце сабе: толькі адна краіна і яе культура ва ўсіх праявах — а колькі напрамкаў для навуковай працы! Гісторыя і культуралогія, этналогія і фалькларыстыка, мовазнаўства і літаратуразнаўства, адносіны з іншымі народамі і іх уплыў на развіццё сучаснай беларускай культуры. Колькі глебы для адкрыццяў і сенсацый (за 1000-гадовую гісторыю назапасіліся багатыя пласты, у якіх схавана яшчэ шмат таямніц).

Міжнародны кангрэс беларусістаў ладзіць «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», якую ўзначальвае Міхаіл Касцюк, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесар. Але ўсё пачыналася з вельмі апантанага рупліўца прафесара Адама Мальдзіса, які з'яўляецца ганаровым старшынёй гэтай грамадскай арганізацыі, што, акрамя навуковых задач, мае і больш высокія мэты: спрыяць пашырэнню і папулярызацыі ведаў пра Беларусь, садзейнічаць узаемадзеянню беларускага народа з іншымі народамі свету. Але не менш важна адкрываць Беларусь і яе жыхарам. І ўжо не навіна, што шмат гадоў гэтым займаюцца навукоўцы як з Беларусі, так і з ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Польшчы, Расіі і іншых краін.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.