Вы тут

Лідзія Ярмошына падтрымала ідэю стварэння клубаў маладых выбаршчыкаў


Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падтрымала ідэю стварэння клубаў маладых выбаршчыкаў у кожным раёне Мінска, якая была выказана на пасяджэнні Маладзёжнай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў. «Гэта вельмі добрая ініцыятыва. Я заўсёды прыводжу такі прыклад: будучая «жалезная лэдзі»  Маргарэт Тэтчар пачынала сваю палітычную кар'еру з таго, што дапамагала на выбарах свайму бацьку — кіраўніку пярвічнай арганізацыі Партыі кансерватараў», — сказала Лідзія Ярмошына.

У Мінску такі клуб быў створаны на базе гімназіі № 31. Адна з яго задач — павышэнне ўзроўню прававой дасведчанасці насельніцтва, фарміраванне больш адказнага стаўлення да выканання грамадзянскага абавязку.

Старшыня Цэнтрвыбаркама дадала, што пры стварэнні такіх клубаў можна ўлічваць расійскі вопыт і праводзіць розныя дыскусіі. Аднак, на яе думку, справа не павінна абмяжоўвацца толькі гэтым, удзельнікі клубаў могуць дапамагаць участковым выбарчым камісіям. Калі ж гэта яшчэ непаўналетнія, то ім можна даручаць запаўненне запрашэнняў для выбаршчыкаў.

Лідзія Ярмошына таксама нагадала, што ў гэтым годзе Цэнтрвыбаркам плануе ўвесці дадатковыя магчымасці для сляпых выбаршчыкаў і выбаршчыкаў са слабым зрокам. Удзельнікі клубаў маглі б дапамагчы і ў гэтым, напрыклад, ім можна даручыць суправаджаць такіх выбаршчыкаў да ўчасткаў. Акрамя таго, члены клубаў маладых выбаршчыкаў могуць прыходзіць на сустрэчы з кандыдатамі і задаваць свае пытанні.

Кіраўнік ЦВК выказала надзею, што клубы дапамогуць вырашыць такую агульнаеўрапейскую хваробу, як адносна невысокая актыўнасць моладзі на выбарах.

Адказваючы на пытанне пра тое, колькі маладых людзей (да 30 гадоў), паводле яе прагнозаў, могуць увайсці ў склад выбарчых камісій у ходзе маючай адбыцца выбарчай кампаніі, Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што ЦВК спецыяльна не займаецца такімі падлікамі. Яна падкрэсліла, што грамадскія арганізацыі маюць права вылучаць у склад камісій сваіх прадстаўнікоў, у тым ліку і моладзь. Аднак гэта не датычыцца клубаў маладых выбаршчыкаў, паколькі іх можна лічыць грамадскімі ініцыятывамі, але не грамадскімі арганізацыямі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што да маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Беларусі сайт ЦВК стане больш зручным для карыстальнікаў. «На гэты момант мы займаемся абнаўленнем дызайну нашага сайта. Ён будзе больш зручным, можна будзе хутчэй знайсці патрэбны матэрыял. Таксама мы працуем над адкрыццём сайта па выбарах прэзідэнта, які будзе дзейнічаць тры месяцы», — сказала Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што камісія цяпер займаецца вывучэннем пытанняў, звязаных з выдаткамі на найбліжэйшыя выбары. Вырашаюцца іншыя тэхнічныя моманты. У тым ліку вырабляюцца брашуры, якія будуць выкарыстоўвацца выбарчымі камісіямі.

Наконт магчымасці з'яўлення жанчын сярод кандыдатаў у час сёлетняй выбарчай кампаніі Лідзія Ярмошына заўважыла, што гэта будзе сведчыць пра больш высокі ўзровень развіцця нацыі. «Гэта цывілізаванасць нацыі, калі на выбары ідуць тыя, хто раней не меў выбарчага права. Гэта сведчыць аб тым, што нацыя дасягнула вельмі высокага ўзроўню развіцця, у тым ліку і ў гендарным пытанні», — сказала яна.

Лідзія Ярмошына дадала, што з'яўленне ў гэтай выбарчай кампаніі кандыдата-жанчыны цалкам рэальная.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.