Вы тут

Падтрымаем пацярпелых сібіракоў


Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Рэспубліцы Хакасія і Забайкальскаму краю. Гэта будзе зроблена па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, атрыманай ад расійскіх калег, у 55 населеных пунктах на поўдні Сібіры ад агню пацярпелі 1 469 прыватных жылых дамоў, больш за палову з якіх — у Рэспубліцы Хакасія. У васьмі пунктах часовага размяшчэння знаходзяцца 528 чалавек, у тым ліку 114 дзяцей.

Пасольства нашай краіны ў Маскве правяло перамовы з кіраўнікамі ўпраўленняў па грамадзянскай абароне, надзвычайных сітуацыях і пажарнай бяспецы пацярпелых рэгіёнаў. Па звестках службаў выратавання, пацярпелым у Забайкаллі патрабуюцца кансерваваныя прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены, ніжняя бялізна, дзіцячае адзенне і харчаванне, падгузкі, медыкаменты, абутак, посуд. Таксама ёсць патрэба ў бытавой тэхніцы, мэблі.

Згодна з пастановай урада, Беларусь накіруе ў пацярпелыя рэгіёны медыкаменты, кансерваваныя прадукты харчавання, дзіцячыя кансервы, сухія малочныя сумесі, мыла, прадметы асабістай гігіены, ручнікі, дзіцячае адзенне, мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак, мікрахвалевыя печы, ложкі і тумбы. Усяго ў пацярпелыя рэгіёны наша краіна накіруе гуманітарнага грузу на суму каля 2,25 мільярда рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.