Вы тут

Квіткі на канцэрт- адкрыццё ўжо раскуплены


І гэта нягледзячы на тое, што да пачатку дзеі застаецца яшчэ паўтара тыдня — XV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе ў Маладзечне з 5 па 7 чэрвеня.

Арганізатары адзначаюць, што гэта адзіны фестываль у нашай краіне, які мае статус нацыянальнага, чым і тлумачыцца такая цікавасць да яго. Падчас дзейства можна будзе пачуць найбольш канцэнтраваную праграму твораў айчынных выканаўцаў на роднай мове.

«На тры святочныя дні ў горад з'едзецца ўся эліта нашай краіны, — упэўнена дырэктар Палаца культуры Маладзечна Святлана Сарока, — мяркуючы па тым, адкуль набываюцца квіткі і паступаюць тэлефанаванні з пытаннямі наконт фестывалю».

Адкрыецца свята канцэртнай праграмай «Беларусь незалежная ў вершах і песнях» — будуць прадстаўлены найлепшыя творы, напісаныя ў нашай краіне больш чым за 20 гадоў незалежнасці. Яшчэ адна навінка — тое, што гледачы змогуць убачыць не толькі саміх выканаўцаў, але і аўтараў песень, якія звычайна застаюцца за кадрам.

Першы намеснік міністра культуры Ірына ДРЫГА адзначае:

— Часта мне задаюць пытанні: «А ці ёсць яна, новая беларуская песня? Наколькі яна папулярная?» Каб разбурыць міф пра беларускую музыку як постсавецкую, мы і падрыхтавалі праграму нашай сучаснай эстрады. Пагадзіцеся, што сённяшняму выканаўцу, кампазітару нашмат цяжэй заваяваць прызнанне аўдыторыі, чым гэта можна было зрабіць у савецкі час. Напрыклад, у Мінск цяпер прыязджаюць сусветныя зоркі — Scorpіons, Rammstеіn, Джэніфер Лопез, якія на сваю раскрутку трацяць вялізныя грошы. Раней глядач змагаўся за квіток, думаючы, як яго дастаць, а цяпер арганізатары канцэртаў змагаюцца за гледача, спрабуючы прывабіць. Таму вельмі важна падтрымаць нацыянальных выканаўцаў, дапамагчы ім сустрэцца з гледачом, слухачом. Трэба прывучыць людзей слухаць, любіць сваё. Бо без беларускай песні, верша, музыкі мы, урэшце, не зможам быць беларусамі. Менавіта такі зварот да нацыянальнай творчасці і ёсць праява сапраўднага патрыятызму.

Асабліва яскравым сёлета, у Год моладзі, абяцае быць і заключны этап конкурсу маладых выканаўцаў. Як адзначыў народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Фінберг, маладыя людзі будуць спяваць на галоўнай сцэне ў амфітэатры ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. І з іх вуснаў мы таксама пачуем новыя яскравыя беларускія песні. Час пакажа, ці стануць яны хітамі...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.