Вы тут

Авіякампанія Aіr Lіtuanіca спыняе сваю дзейнасць


Дырэктар Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Ёрыс Гінцілас заявіў, што 22 мая, каля апоўдні было прынята рашэнне спыніць дзейнасць ліцэнзіі авіякампаніі Aіr Lіtuanіca. Яна ў сваёй заяве паведаміла, што «з'явілася рызыка фінансавых цяжкасцей, з прычыны якіх кампанія не здольна выконваць свае абавязацельствы перад пасажырамі, і спыняе палёты на ўсіх маршрутах».

Камерцыйны дырэктар Aіr Lіtuanіca Сімонас Барткус патлумачыў, што спыніць дзейнасць кампанію прымусілі відавочныя прыкметы таго, што «цяперашнія акцыянеры Aіr Lіtuanіca не будуць інвеставаць у кампанію па ўстаноўленым бізнес-плане і няма надзеі на хуткі прыход новых інвестараў».

Пасажыраў, якія купілі білеты на рэйсы гэтай кампаніі, суцяшаюць, што частка кліентаў будзе перададзена кампаніі Aіr Baltіc, пра астатніх пакуль вядуцца перамовы.

Па даных Вільнюскага аэрапорта, апошні самалёт Aіr Lіtuanіca вылецеў 22 мая ў 11:25 у Парыж. У той жа дзень авіякампанія Aіr Lіtuanіca павінна была ажыццявіць рэйсы ў Берлін, Прагу і Стакгольм, але яны былі адазваны. Таксама адазваны рэйсы, запланаваныя на наступныя дні.

Цяпер Aіr Lіtuanіca вядзе не простыя перамовы з іншымі авіякампаніямі аб пасажырах, якія павінны вылецець у найбліжэйшыя 14 дзён. Незразумела, хто пакрые нанесеную шкоду. А кліентаў, якія набылі білеты на рэйсы праз месяц і большы тэрмін, нямала. У прэсу прасачыліся звесткі, што авіякампанія прадала 25 тысяч білетаў на рэйсы пасля 22 мая.

Вітаўтас ЖЭЙМАНТАС,

уласны карэспандэнт «Звязды» ў Літве, г. Вільнюс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».