Вы тут

Тэлефон даверу не маўчыць


Штомесяц дзяжурная служба Дзяржінспекцыі прымае каля 200 званкоў. Пераважна па тэлефоне даверу звяртаюцца відавочцы парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства — неабыякавыя рыбакі ці простыя грамадзяне.

Адно з апошніх паведамленняў было з Ашмянскага раёна: на вадаёме каля вёскі Лейлубка рыбу лавілі сеткамі. Парушальніка ў гідракасцюме работнікі Смаргонскай міжрайінспекцыі затрымалі, калі той выцягваў забароненую прыладу лоўлі на бераг. Мужчына быў з суседняй вёскі. Злавіць ён паспеў няшмат, усяго 2,5 кілаграма рыбы, тым не менш шкода ад яго дзеянняў ацэнена амаль у 5 мільёнаў рублёў, не лічачы штрафу.

Па «гарачых слядах» — праз паўгадзіны пасля паведамлення пра парушэнне — затрымалі інспектары Гомельскай міжрайінспекцыі і двух браканьераў, што выкарыстоўвалі невад на затоне Дняпра каля вёскі Красны Мост у Рэчыцкім раёне. Дзякуючы званку ад відавочцаў атрымалася затрымаць дачніка, які арудаваў «павуком» у Пухавіцкім раёне на месцы зліцця Талькі і Свіслачы. А на вадаёме каля вёскі Дабрынёва пад Дзяржынскам — разагнаць п'яную кампанію, што чакала юшкі для працягу «банкету».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?