Вы тут

Спартсменам у інтэрнэт-крамы не звяртацца


Міністэрства гандлю правяло праверку шэрагу інтэрнэт-крамаў, якія прапаноўвалі спецыялізаваную прадукцыю для харчавання спартсменаў.

Па выніках суб'ектам гаспадарання вынесена 21 прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў правоў спажыўца і правіл гандлю. Вядзецца работа па прыцягненні парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

У Міністэрстве гандлю нагадалі, што Правіламі продажу тавараў пры вядзенні рознічнага гандлю, якія зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2009 года №31, не дапускаецца продаж па ўзорах без (па-за) гандлёвага аб'екта спецыялізаванай харчовай прадукцыі для харчавання спартсменаў. Гэтая норма ўведзена для абароны спажыўцоў у частцы забеспячэння якасці і бяспекі прадукцыі, якая рэалізуецца. Парушэнне заканадаўства вядзе да адміністрацыйнай адказнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.