Вы тут

Пажары ад разрадаў маланкі


Увечары мінскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у будынку на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і быту ў вёсцы Азярцы.

На месцы падраздзяленні ўбачылі, што адкрытым полымем гарыць дах музейнага экспаната «Гумно». Пажар аператыўна ліквідавалі, але ў будынку агонь паспеў пашкодзіць саламяны дах і драўляныя сцены. Разглядаюцца тры версіі здарэння: падпал, навальнічны разрад маланкі, неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы.

А ўжо ўначы столінскія выратавальнікі выязджалі на пажар капліцы ў вёсцы Сіціцк — драўлянага будынка, пабудаванага ў ХІХ стагоддзі. У выніку пажару капліца была знішчана агнём. Мяркуецца, што прычынай бяды стаў разрад маланкі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».