Вы тут

ВЯСЁЛЫ СНЯДАНАК ДЛЯ НЕХАЧУХІ


 «Не хачу!», «Не буду!», «Нясмачна!»... Часам, каб накарміць маленькае пераборлівае дзіця, трэба вельмі пастарацца! Але дзеля гэтага зусім не абавязкова гатаваць нейкія складаныя стравы ці эксперыментаваць з рэцэптамі. Трэба проста праявіць крыху фантазіі. Напрыклад, самы звычайны сняданак можна аформіць так, што дзіця з задавальненнем з'есць яго.

28-21 28-22

Варыянт 1. Салодкі перац разрэзаць напалам, ачысціць ад зярнят і адрэзаць два кольцы. Затым пакласці іх на патэльню, у цэнтр кольцаў разбіць яйкі і падсмажыць. Атрымаецца вясёлая яечня. Са звычайнай сасіскі можна зрабіць васьмінога: перад тым, як яе адварыць, трэба зрабіць некалькі надрэзаў-ножак прыблізна на 2/3 сасіскі. Калі «васьміножак» зварыцца, намаляваць яму вочкі і рот кетчупам ці смятанай.

І яшчэ зрабіць бутэрброд-парася. На кавалачак хлеба пакласці вялікі скрылік каўбасы — гэта будзе галава. Меншы скрылёк, які трэба пакласці зверху, — нос. З сыру выразаць вушкі-трохвугольнікі, а кетчупам намаляваць вочкі, ноздры і рот.

Варыянт 2. Пакласці на талерку скрылёк каўбасы, а вакол яго пакласці спагеці — быццам шавялюра. Намаляваць кетчупам вочкі, носік і рот або зрабіць іх з кавалачкаў перцу, памідора, агурка. З пятрушкі — банцік. Атрымаецца забаўны чалавечак!..

Паверце, ваша дзіця не адмовіцца ад такога вясёлага сняданку!

МАРЫНА ХАРЫТАНОВІЧ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.