Вы тут

Двое ў чаканні шанцу


У кожнага мусіць быць свой дом. У гэтым упэўнена Людміла Бусько — вядучая тэлевізійнай рубрыкі «У вас будзе дзіця», што ўжо больш як тры гады выходзіць на тэлеканале АНТ у межах праграмы «Пакуль усе дома». Аўтары гэтага беларуска-расійскага праекта робяць няпростую справу — шукаюць сем'і дзецям, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі і выхоўваюцца ў інтэрнатных установах. Для 58 дзяцей ужо знайшоўся новы дом, але да поўнага «раскватаравання» дзіцячых дамоў яшчэ так далёка... «Звязда», якая таксама бярэ ўдзел у праекце, працягвае знаёміць патэнцыйных бацькоў і апекуноў з дзецьмі, якім больш за ўсё патрэбны клопат, увага і любоў.

28-18

Дзяўчынцы Тамары — 7 гадоў, яе малодшаму брату Даніку толькі споўнілася 4. Яны жывуць у Ваўкавыскім дзіцячым доме і ведаюць самае галоўнае: што бліжэй за родных людзей нікога не бывае, таму малыя клапоцяцца і падтрымліваюць адно аднаго. «Тамара — вельмі добрасумленная, уважлівая, акуратная і паслухмяная, — пералічвае выхавальніца Ірына Калыска, — а разам з тым жвавая, непаседлівая, любіць рухомыя, а таксама сюжэтна-ролевыя гульні. Данік — адкрыты і пяшчотны, для свайго ўзросту ўжо самастойны, шмат што робіць сам. Сястрычка і брат вельмі прывязаныя адно да аднаго, а калі гуляюць разам — прыемна глядзець!». І ўсё ж, відавочна, дадаюць педагогі, што для сапраўднага шчасця малым не хапае бацькоўскай любові і клопату — яны вельмі чакаюць і спадзяюцца знайсці «толькі сваіх» маму і тату...

Калі вы хочаце даведацца пра Тамару і Данілу больш, звяжыцеся са спецыялістамі Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі па нумары: (017) 284-71-51. Для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.