Вы тут

На беларускую філалогію — самыя высокія балы


Агульны конкурс у Ліцэй БДУ склаў у бягучым годзе 7 чалавек на месца.

Усяго ад дзевяцікласнікаў паступіла 1651 заява. У тым ліку сваё жаданне навучацца менавіта ў гэтай навучальнай установе выказаў 31 пераможца рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, якія залічваюцца без уступных іспытаў. Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй БДУ ў 10-ы клас будзе прынята 264 навучэнцы, з якіх будзе сфарміравана 12 класаў па 22 чалавекі. Найбольшая колькасць абітурыентаў паступала ў фізіка-матэматычныя класы — 649 чалавек. Конкурс у гэтым годзе склаў 6,3 чалавека на месца. На паступленне ў хіміка-біялагічныя класы было пададзена 327 заяў, у філалагічныя — 358, грамадазнаўчыя — 166 і хіміка-матэматычныя — 151. Самы высокі конкурс — 11,3 чалавека (!) на месца быў зафіксаваны на рускім філалагічным напрамку. Прахадныя балы выраслі па ўсіх напрамках. Так, на грамадазнаўчы напрамак трэба было набраць у гэтым годзе 116 балаў, на рускі філалагічны — 123, беларускі філалагічны — 142, хіміка-біялагічны — 125, хіміка-матэматычны — 124 і на фізіка-матэматычны — 115 балаў. Жыхароў сталіцы сярод будучых ліцэістаў 80%, астатнія — прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі. У 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі Ліцэя БДУ былі рэкамендаваны да залічэння навучэнцы, якія вывучалі ў базавай школе кітайскую мову. У далейшым выкладанне для іх кітайскай мовы будзе забяспечана і на новым месцы вучобы. Большасць будучых ліцэістаў (250 з 264) вывучалі ў школах англійскую мову, астатнія школьнікі — нямецкую, французскую і іспанскую.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.