Вы тут

Залатая пчолка прыляцела ў Клімавічы


28-36

XV Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці сабраў прадстаўнікоў 12 краін

4 фестывальныя дні на розных творчых пляцоўках Клімавіч будуць выступаць юныя выканаўцы і дзіцячыя калектывы з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Латвіі, Літвы, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі.

— Толькі дзяцей збярэцца на гэтае свята каля тысячы, — паведаміла намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Кацярына Музычэнка. — Да нас прыехала дэлегацыя з Турцыі, на жаль, не будзе сярод гасцей прадстаўнікоў Ізраіля і Фінляндыі, якія спаслаліся на фінансавыя праблемы. Але, напрыклад, Узбекістан, які будзе гасцяваць у нас другі раз, прывозіць шмат калектываў. Галоўная мэта фестывалю — даць магчымасць дзецям розных краін пазнаёміцца і стаць сябрамі.

На юбілейны форум запрошаны зоркі беларускай эстрады Алена Ланская, Іван Буслай і іншыя. У склад журы фестывалю ўвойдуць вядомая армянская балерына Жаклін Сархашан, мастацкі кіраўнік нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі, майстэрства танцавальных калектываў ацэніць Расэн Багданаў, старшыня федэрацыі фальклорных груп Балгарыі, краіны, з якой Клімавічы ў рамках фестывалю падпішуць пагадненне ў сферы культуры і мастацтва.

На плошчы Вялікага Кастрычніка — галоўнай «арэне» мерапрыемства — моладзь арганізуе шмат цікавых праграм, будзе працаваць тэматычная пляцоўка, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Завершыцца свята вялікім шэсцем «На крылах натхнення», цырымоніяй узнагароджання лаўрэатаў конкурсу і заключным гала-канцэртам «Залатыя фарбы фестывалю».

Нэлі Зігуля

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.