Вы тут

“Навошта тэлефон з чатырма ядрамі, калі ў галаве іх два?” Багдан Ранішэнка


Акадэмія навук

 

Багдан Ранішэнка:

“Навошта тэлефон з чатырма ядрамі, калі ў галаве іх два?”

 

Фота

 

Калі я бегла ў інтэрнат Акадэміі навук браць інтэрв’ю ў Багдана Ранішэнкі, трапіла пад дождж. Прамокла. Багдан мне паспачуваў, але дадаў: “Я дык ужо два гады без прасона хаджу”. “Хімік вады не баіцца,”— падумала я тады. Але пасля размовы з ім хочацца па-іншаму інтэрпрэтаваць гэты факт: “Сыдзе Ён, быццам дождж на траву…” (Пс. 72, 6).

Вы толькі паслухайце яго гісторыю.

 

—  У мяне з дзяцінства дар хіміка: з сямі гадоў цікаўлюся гэтай навукай. У дзявятым класе пайшоў на гарадскую алімпіяду і заняў першае месца, потым цудоўным чынам (ледзь не вылецеўшы) перамог на абласным этапе, а “на рэспубліцы” атрымаў “другі дыплом”. У дзясятым і адзінаццатым класах Бог дабраславіў узяць абсалютнае першае месца па рэспубліцы. У 2009 годзе я ездзіў на міжнародную алімпіяду ў Ашхабад, Туркменістан, дзе ўзяў золата на мендзялееўскай алімпіядзе краін СНД. У тым жа годзе ў складзе беларускай каманды з 4 чалавек трапіў на алімпіяду ў Кэмбрыдж. Тады я адзін з усёй каманды атрымаў золата. Падчас алімпіяд я заўсёды спадзяваўся на Бога, і ён мяне дабраслаўляў.

Вучыўся я на хімфаку, паступіў без экзаменаў. Навукай пачаў займацца на першым курсе. Я патрапіў да аднаго з найлепшых навукоўцаў Беларусі – Міхаіла Валянцінавіча Арцем’ева, які займаецца нанахіміяй у навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем БДУ. У тамтэйшай лабараторыі я працаваў з першага курса да пятага. Першыя чатыры курсы некалькі разоў мяняў тэму даследавання — з-за таго, што ламаўся мікраскоп і не атрымліваліся эксперыменты. Але на пятым курсе, падчас напісання дыплома, эксперыменты прайшлі ўдала. Зараз плануюцца дзве публікацыі па тэме майго дыплома. Мы займаліся паўправадніковымі наначасцінамі (квантавыя кропкі, квантавыя стрыжні і паўправадніковыя нанапласціны). Пакуль вынікі нашых даследаванняў неапублікаваныя, але нам удалося зрабіць нешта новае і перспектыўнае.

 

-- Растлумачце, калі ласка, каб гуманітарыі лепей зразумелі: якая практычная карысць у вашых даследаванняў?

— Мы рабілі электрафарэтычнае асаджэнне наначасцінак з атрыманнем тонкіх плёнак. Гэта можа выкарыстоўвацца, напрыклад, для вырабу дысплэяў ці дыёдаў на квантавых кропках, якія ў бліжэйшай будучыні, думаю, увойдуць у шырокае ўжыванне. Ёсць ужо прататыпы. Праўда, з пэўнымі недахопамі, але наша тэхналогія можа прымяняцца. Мы займаліся таксама арыентацыяй паўправадніковых анізатропных наначасцінак у электрычным полі. Гэта можа прымяняцца ў лазернай і оптаэлектроннай тэхніцы. Наша даследаванне хутчэй фундаментальнае, але ў перспектыве яно можа мець практычны вынік. Гэтым пытаннем зараз займаюцца ў свеце.

 

Пра тое, як можна быць навукоўцам і чалавекам глыбокай веры адначасова, і пра шмат што яшчэ — у № 6 часопіса “Маладосць” — ад хіміка Багдана Ранішэнкі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.