Вы тут

Новае жыццё — старым рэчам


Супрацоўнік міліцыі з Віцебска стварае цудоўныя сувеніры з розных дробязяў.

Звычайна людзі выкідваюць многае з таго, што ён выкарыстоўвае для творчасці. Зрабіў флэшку, падобную да падводнай лодкі, чарнільную ручку ў корпусе дзіўнай прыгажосці... Творчасцю займаецца ў вольны час. Апошняга, праўда, нямнога.

[caption id="attachment_85395" align="alignnone" width="600"]29-491 Аляк­сандр Ці­мо­хін.[/caption]

— Яшчэ ў віцебскім політэхнічным тэхнікуме ў мяне з'явілася любоў да тэхнікі. Таксама скончыў дзве ВНУ: я — прафесійны чыгуначнік і юрыст... Паверце, я не сяджу гадзінамі і не прыдумваю, што б мне зрабіць, ды і чарцяжы не малюю. Проста, калі трапляецца ў рукі нешта, чым ужо не карыстаюцца, думаю, дык чаму б гэта не выкарыстаць па-новаму... Напрыклад, працэсар быў калісьці круты. Ён ужо даўно састарэлы, смела можна выкінуць. Але ж можна прасвідраваць у ім адтуліну і зрабіць з яго бірульку, а потым падарыць найлепшаму сябру. А яшчэ варыянт: можна зрабіць падстаўку для тэлефона. І такім чынам старая тэхніка можа «падтрымліваць» новую, гарманіраваць з ёй, — распавядае «Звяздзе» Аляксандр ЦІМОХІН, маёр міліцыі, старшы інжынер аператыўнай сувязі аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска.

Такія цудоўныя самаробкі, зробленыя залатымі рукамі, мастацтвазнаўцы называюць стылем «сцімпанк». У папулярнай сярод карыстальнікаў інтэрнэту Вікіпедыі і на іншых рэсурсах многа і падрабязна напісана пра гэты напрамак.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Калі коратка, магу сказаць, што галоўная ідэя кірунку навуковай фантастыкі, субкультуры ў тым, што свет «застыў» у сваім развіцці на мяжы XІX-XX стагоддзяў. А тады, як вядома, цывілізацыя рванула ўперад: з'явіліся паравыя машыны, дырыжаблі, паветраныя шары і многае іншае. Дык уявім сабе, што далей яны б толькі ўдасканальваліся... Пры гэтым дызайн фактычна не мяняўся. Бо ўсе аўто, лятаючыя апараты, зброя і гэтак далей — у стылістыцы віктарыянскай Англіі, — тлумачыць суразмоўца.

Я папрасіў Аляксандра Анатольевіча паказаць мне тое, што ён ужо стварыў.

— Ну, вось як вы думаеце, што гэта такое? Флэшка! Так, працуе. Так, падобная да падводнай лодкі. Але, можа, у выніку дапрацоўкі яна стане «часткай паравой машыны»... Я не вырашыў яшчэ (на маіх вачах ён пачаў шукаць варыянты таго, як можна дапрацаваць флэшку. — Аўт.). А вось — механічны друкаваны станок (жартуе. — Аўт.). Ручка не простая — чарнільная. Не, чарніла не выліваецца, бо ўнутры яна такая ж, як у крамах, а звонку аўтарская... Для афармлення, упрыгожання самаробак выкарыстоўваў розныя латуневыя маленькія дэталі: шасцярэнькі, гайкі, дрот. Ніякага спецыяльнага абсталявання для творчасці не патрабуецца. У мяне звычайныя інструменты: надфіль, напільнік, паяльнік... — працягвае майстар.

[caption id="attachment_85393" align="alignnone" width="600"]OLYMPUS DIGITAL CAMERA Тое, што зра­біў май­стар.[/caption]

Што зробіць у найбліжэйшай будучыні? Сказаў, што, верагодна, камунікатар. Гэта прылада, якая ўяўляе з сябе кішэнны камп'ютар з убудаванымі модулямі бесправадной сувязі. Такія можна ўбачыць на руках у герояў фантастычных фільмаў і гульняў.

— Цяпер як? Рэч колькі гадоў адслужыць — і ўсё. А хочацца, каб ёй карысталіся доўга, каб корпус быў надзейны, а «начынне» адпавядала патрабаванням часу. У таго ж камунікатара больш складаная аперацыйная сістэма, чым у мабільнага тэлефона... Чалавецтва ў смецці ўжо, калі разабрацца, «па самы дах». Калі мы яшчэ раскопваем культурны пласт, то нашы нашчадкі будуць раскопваць... Нашы сметніцы? Усё састарэлае можна выкінуць, а лепш даць другое жыццё, — разважае гэты крэатыўны чалавек.

Дарэчы, ён сказаў, што дома ў яго нямнога «новых старых рэчаў». Бо лічыць, што калі іх занадта, то гэта ўжо перабор. Творы — добрыя падарункі знаёмым.

Аўтару гэтых радкоў майстар падарыў на добрую памяць флэшку, з якой тырчаць правады. Эксклюзівам буду здзіўляць падчас камандзіровак.

Зразумела, жонцы такога майстра пашанцавала. Дома ў такіх мужчын, як той казаў, усё працуе. А калі нешта трэба выкінуць, дык зробіць з таго, што спадабаецца, чарговы шэдэўр.

Хутка Аляксандр адсвяткуе з жонкай Аленай (яна працуе на чыгунцы. — Аўт.) 20-гадовы сямейны юбілей. Іх дачка Вольга вучыцца ў сталічнай ВНУ. Усёй сям'ёй любяць адпачываць на дачы. Адным словам, дружная сям'я, у галавы якой вельмі карыснае хобі. Па сутнасці ён робіць уклад і ў ахову прыроды. Іншы б і не думаў, што зрабіць з гаечкай, вінцікам. Аляксандр жа можа выкарыстаць іх для вырабу таго, што будзе здзіўляць...

Аляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.