Вы тут

«Хімічыў» у гаражы вельмі сур'ёзна


У Барысаве выяўлена найбуйнейшая лабараторыя па вытворчасці амфетаміну. Яе стварыў у арандаваным гаражы 32-гадовы нідзе не працуючы жыхар горада, які, як высветлілася, не меў спецыяльнай хімічнай адукацыі.

— Некалькі месяцаў таму аператыўныя супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў пачалі атрымліваць інфармацыю, што на тэрыторыі Мінскай вобласці з'явіўся нейкі аптовы гандляр амфетамінам. Карпатлівы збор і аналіз звестак паступова вывелі на след мужчыны, які, падавалася, вёў замкнёнае жыццё, — паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама. — Яго затрымалі са скруткам з 37 грамамі амфетаміну, а ў арандаваным ім гаражы была знойдзена сапраўдная лабараторыя па яго вытворчасці. Затрыманы, не маючы хімічнай адукацыі, чэрпаў веды з сеціва, а таксама са спецыяльнай літаратуры. Дарагое абсталяванне, у тым ліку тое, што прадаецца толькі юрыдычным асобам, якія маюць дзяржаўную ліцэнзію, ён набыў у падпольных расійскіх прадаўцоў. Прэкурсары для вытворчасці наркотыкаў таксама набываў і прывозіў з Расіі. Абсталяванне дазваляла атрымліваць да паўкілаграма чыстага наркатычнага рэчыва за адзін вытворчы цыкл. Гараж меў сур'ёзную вентыляцыю, «вытворца» выкарыстоўваў неабходныя сродкі аховы.

Мужчына дабіўся адпаведнасці вырабленага ім парашку чыстай хімічнай формуле амфетаміну шляхам проб і памылак. Мяркуецца, што ён вёў працу над сінтэзам і іншых наркатычных рэчываў, у тым ліку і розных відаў спайсаў. Сам затрыманы, дарэчы, не ўжываў наркотыкі на пастаяннай аснове, тым не менш, якасць «прадукту» ацэньваў, спрабуючы амфетамін самастойна.

Падчас следчых дзеянняў стала зразумелым, чаму аператыўнікам было так няпроста выйсці на след падазраванага. Мужчына захоўваў усе магчымыя меры канспірацыі. Пра здымны гараж ніхто з яго знаёмых не ведаў. Вакол яго затрыманы ўстанавіў некалькі схаваных камер відэаназірання, якія дазвалялі кантраляваць прылеглую тэрыторыю. Мужчына прадаваў тавар оптам і не сустракаўся з пакупнікамі асабіста. Падчас вобыску канфіскавана 85 кілаграмаў прэкурсараў, хімічныя рэактывы і рэагенты, лабараторнае абсталяванне, а таксам 4,8 тысячы долараў і 200 еўра.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.