Вы тут

Сярод пераможцаў


Праект «Фарпост спакою» атрымаў перамогу ў адной з намінацый конкурсу на найлепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці МУС

Сёлета да журы паступіла больш за 150 творчых прац ад рэдакцый і асобных аўтараў. Пераможцаў вызначалі ў 7 намінацыях. Сярод іх — «Найлепшы аўтар», «Найлепшы інтэрнэт-праект», «Найлепшы карпункт», «Найлепшая фотаработа»... «Фарпост», які з мая 2014 года курыруе спецыяльны карэспандэнт Тарас Шчыры, перамог у намінацыі «Праект года».

[caption id="attachment_85406" align="alignnone" width="600"]29-45 Узнагароду«Фарпосту» ўручае Віктар ПІСКАРОЎ, былы міністр унутраных спраў БССР.[/caption]

 

Найлепшым аўтарам прызналі Дзмітрыя Лукшу, рэдактара аддзела крымінальных навін тэлеканала «Беларусь 1», а галоўны прыз за фотаработу атрымаў Аляксандр Стадуб, фотакарэспандэнт газеты «СБ. Беларусь сегодня» і часопіса «Спецназ».

Лаўрэатаў, пераможцаў павіншаваў і ўзнагародзіў Мікалай Мельчанка, намеснік міністра ўнутраных спраў.

[caption id="attachment_85407" align="alignnone" width="600"]29-46 Лаўрэаты, госці і арганізатары конкурсу.[/caption]

Як паведамілі ў МУС, галоўнымі мэтамі конкурсу з'яўляюцца павышэнне ўзаемадзеяння праваахоўнікаў са СМІ і аб'ектыўнае асвятленне працы беларускай міліцыі.

Якаў ЖУРБІН

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.