Вы тут

Прэзідэнт падпісаў Закон аб амністыі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам вызначаны катэгорыі падлягаючых вызваленню ад пакарання асоб, асуджаных за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх: непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, маючыя дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды І і ІІ груп, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, ажыццяўлення службовай дзейнасці, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных. Асобным катэгорыям асуджаных, якія не падлягаюць вызваленню, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання на 1 год.

З улікам існуючай практыкі прымянення амністыі яна не распаўсюджваецца на асоб, да якіх на працягу 2009—2015 гадоў прымянялася амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства; якія поўнасцю не кампенсавалі прычыненую злачынствамі шкоду (урон), не выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам; злосна парушаюць парадак адбывання пакарання; асуджаныя за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, злачынныя дзеянні сексуальнага характару, бандытызм, тэрарызм, масавыя беспарадкі, парушэнне правіл дарожнага руху ў стане ап'янення, што прывяло да смерці чалавека або прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, незаконны абарот наркотыкаў і шэраг іншых злачынстваў, якія характарызуюцца высокай грамадскай небяспекай.

Прадугледжваецца вызваліць ад крымінальнага пакарання 8,6 тысячы асуджаных, у тым ліку з месц пазбаўлення волі — 2,2 тысячы чалавек.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і падлягае выкананню на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.