Вы тут

Рэзервы ёсць. Іх трэба задзейнічаць


У Бярозаўскім раёне прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Яго ўдзельнікі пазнаёміліся з работай прадпрыемстваў раёна, пабывалі ў сельсаветах, сустрэліся з гарадскімі і сельскімі працаўнікамі, дэпутатамі мясцовых Саветаў. У нарадзе ўдзельнічалі кіраўнікі абедзвюх палат парламента — Міхаіл МЯСНІКОВІЧ і Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, прадстаўнікі Савета Міністраў, банкіры, кіраўнікі Брэсцкай вобласці.

І сенатары, і іншыя прысутныя аднадушна далі высокую ацэнку рабоце Бярозаўскага сыраробнага камбіната. За апошняе дзесяцігоддзе ў мадэрнізацыю гэтага прадпрыемства ўкладзена больш за паўсотні мільёнаў долараў. Толькі ў сельгаспрадпрыемствы, якія далучылі да камбіната, інвеставана больш за 27 мільёнаў долараў. Камбінатам мадэрнізаваны і прыведзены да сучаснага ўзроўню былыя невялікія малочныя заводы двух суседніх раёнаў. І большасць гэтых сродкаў ужо акупілася. Сёння прадукцыю пад брэндам «Бярозка» купляюць не толькі ў Расіі, але і ў краінах Еўрасаюза. Бярозаўскае малакаперапрацоўчае прадпрыемства вызначаецца не толькі сваёй высокатэхналагічнай вытворчасцю, але і згуртаваным калектывам, касцяк якога складаюць працоўныя дынастыі.

Наведалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння таксама «Франдэсу» — кампанію па вытворчасці хімічных сродкаў абароны раслін. Адзначалася, што на тэрыторыі былога Савецкага Саюза такіх кампаній функцыянуе ўсяго тры. Цікава было пачуць, што да стварэння гэтага прадпрыемства маюць дачыненне як мінімум двое ўдзельнікаў нарады. Міхаіл Мясніковіч, тады прэм'ер-міністр нашай краіны, вырашаў пытанні з фінансаваннем новай будоўлі, а Анатоль Ліс, цяперашні губернатар Брэстчыны, у якасці намесніка міністра аховы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіў экалагічную экспертызу спецыфічнай вытворчасці. Як відаць было з лічбаў і фактаў, цяпер нікому не сорамна за праведзеную работу. У краіне працуе яшчэ адно такое прадпрыемства, і зараз фактычна забяспечаны ўсе патрэбы айчынных сельгасвытворцаў у гербіцыдах. Вялікая частка прадукцыі ідзе на экспарт.

У Здзітаўскім сельсавеце ўдзельнікі нарады пазнаёміліся з работай школы, якая ўзведзена ў 2011 годзе. Здзітаўцы падзяліліся вопытам дзейнасці ў адной звязцы ўсіх аб'ектаў вясковага сацкультбыту. Старшыня сельскага Савета Людміла Эсанава адказала на шматлікія пытанні гасцей наконт добраўпарадкавання вёскі, стварэння новых працоўных месцаў, падтрымкі асабістай падсобнай гаспадаркі жыхароў.

Пазней, падчас разгляду пытання парадку дня «Аб рабоце мясцовых Саветаў Брэсцкай вобласці па забеспячэнні ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця падведамаснай тэрыторыі», удзельнікі выязнога форуму засяродзілі сваю ўвагу на выяўленні рэзерваў гэтага самага развіцця. Бярозаўскаму сыраробнаму камбінату было ўказана на неабходнасць далейшага пошуку рынкаў збыту прадукцыі.

Асаблівая ўвага падчас нарады надавалася вырашэнню праблем занятасці насельніцтва. «Неабходна болей настойліва працаваць па стварэнні новых рабочых месцаў у рэгіёне. Нават на прыкладзе сельсавета, які мы наведалі, відаць, што не ўсе рэзервы задзейнічаны. Тут могуць быць рамеснікі, прадпрымальнікі па перапрацоўцы яблыкаў і іншых пладоў на сок. Развіццё малога і сярэдняга бізнесу павінна стаць адказам на павелічэнне працэнта беспрацоўя», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Бярозаўскі раён

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.