Вы тут

Форум прыцягвае капітал


Удзельнікам Гомельскага эканамічнага форуму сёлета было прапанавана да рэалізацыі больш за 100 інвестыцыйных праектаў. Ужо на пленарным пасяджэнні падпісана 14 дагавораў на суму $276 млн.

29-58

У горад над Сожам прыехала каля 500 чалавек — супрацоўнікі пасольстваў, банкаўскіх і фінансавых устаноў, бізнесмены з 21 краіны (Кітая, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Расіі, Казахстана, Венесуэлы, Лівана, Перу і іншых). Інвестыцыйныя праекты, якія плануецца рэалізоўваць на тэрыторыі рэгіёна, тычацца стварэння вытворчасці кандытарскіх вырабаў, медыцынскага лячэбна-рэабілітацыйнага цэнтра з дзіцячай кавярняй у Гомелі... Прэзідэнт кампаніі «Альхануф» з Саудаўскай Аравіі доктар Махамед Ібрагім Алмехазі зацікаўлены ў будаўніцтве сучаснага жыллёва-гандлёвага комплексу «ГомельМолл». Аб'ём капітальных укладанняў для рэалізацыі праекта складае не менш за $50 млн:

— Я знайшоў тут падтрымку губернатара Уладзіміра Дворніка. Мне спадабалася ваша краіна, асабліва Гомель, адкрытыя душы вашых людзей. На працягу найбліжэйшага паўгоддзя мы створым планы будаўніцтва жыллёва-гандлёвага комплексу. У ім будзе некалькі кінатэатраў і гандлёвы цэнтр.

— Толькі за апошнія чатыры гады на Гомельшчыну было прыцягнута звыш $4 млрд замежных інвестыцый з 40 краін свету, — адзначыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. — У нас паспяхова працуе больш за 300 прадпрыемстваў з замежным капіталам. Пашырэнне кола надзейных партнёраў, садзейнічанне ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з'яўляецца адной з прыярытэтных задач мясцовых органаў улады.

З 2008 па 2014 год на эканамічных форумах у Гомелі было падпісана 56 дагавораў на $1,36 млрд. На сёння амаль дзве трэці з іх выкананы або знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».