Вы тут

Падарункі для душы і са смакам


29 мая а 10-й гадзіне ў Доме Масквы ў Мінску Беларускі дзіцячы фонд пачынае святкаваць Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Гульні на свежым паветры для 250 дзяцей-сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі арганізуюць у гэты дзень аніматары цэнтра «Косма», кампанія Sharіkі.by, студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. Запланавана традыцыйнае ўручэнне дзвюх ганаровых прэмій — Фонду імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі (тром найлепшым шматдзетным сем'ям краіны, якія выхоўваюць 5 і болей дзяцей) і «Сябра дзяцей» (дарослым, якія шмат гадоў дапамагаюць дзецям).

Падарункі для ўсіх дзяцей — абавязковыя. Для некалькіх выпускнікоў дзіцячых дамоў іх падрыхтавалі беларускія дызайнеры і стылісты, а ўвогуле ўсе атрымаюць вітаміны ад кампаніі «Медінтэрпласт» і, вядома, самы лепшы прысмак лета — марожанае ад Мінскага холадакамбіната №2.

А непасрэдна 1 чэрвеня а 16-й гадзіне стартуе новы праект БДФ — «Першая афіша».

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.