Вы тут

Эх, халаднічку б, ды з маладой бульбачкай!


Чарговы Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў сталіцы з 8 па 14 чэрвеня. На гэты раз удзел у ім возьмуць 101 аб'ект грамадскага харчавання, пра што паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Згодна з правіламі акцыі, усе яе ўдзельнікі — рэстараны і кавярні — павінны прытрымлівацца адзіных цэн і рэцэптуры. Гэтым разам аб'екты грамадскага харчавання прапануюць сваім наведвальнікам закуску з курыцы з вяндлінай і зялёным гарошкам за 50 тысяч рублёў, халаднік са шчаўя са смятанай і маладой бульбай за 25 тысяч рублёў, рыбу на топленым масле з запечанай бульбай за 70 тысяч рублёў. У меню таксама будуць калдуны з мясам за 50 тысяч рублёў, хрушчы тварожныя з мёдам за 35 тысяч рублёў і морс з журавін за 10 тысяч рублёў.

Нагадаем, што першы Тыдзень беларускай кухні адбыўся ў сталіцы ў верасні, а потым у снежні 2013 года. З таго часу яны неаднойчы паўтараліся цягам усяго 2014 года. Сёлета аналагічная акцыя па папулярызацыі страў беларускай кухні прайшла ў лютым.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.