Вы тут

Асаблівая ўвага


— Ці праўда, што міліцыя ладзіць летні адпачынак для так званых цяжкіх падлеткаў?

(Мікалай К., Лагойск)

— З 1 мая па 1 кастрычніка органы ўнутраных спраў разам з камісіямі па справах непаўналетніх, установамі адукацыі, спорту і турызму ўдзельнічаюць у міжведамаснай праграме «Клопат». Сутнасць яе ў тым, каб папярэдзіць правапарушэнні падлеткаў падчас канікул, калі з боку бацькоў часта адсутнічае кантроль за іх паводзінамі. Асаблівая ўвага надаецца дзецям са шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, тым, хто знаходзіцца на ўліку ў міліцыі, — расказаў Віталь Янчын, начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі. — Хлопчыкаў накіроўваюць у ваенна-патрыятычныя і абаронча-спартыўныя летнікі. Летась, напрыклад, працавалі 354 падобныя лагеры. У тым ліку 3 на базе часцей і падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў. Звыш 320 тысяч непаўналетніх наведалі дзённыя (школьныя), аздараўленчыя, палатачныя і валанцёрскія лагеры, студэнцкія будаўнічыя атрады. 4 тысячы падлеткаў, што знаходзяцца на ўліку ў Інспекцыі па справах непаўналетніх,часова працаўладкавалі. Падобныя мерапрыемствы плануюць рэалізаваць і гэтым летам. Акрамя таго, адбудуцца турыстычныя паходы, злёты, экскурсіі з наведваннем помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, спартыўныя турніры.

Якаў ЖУРБІН

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.