Вы тут

Сустракаем лета з ІOWA


Вечарам 6 чэрвеня прыхільнікаў гурта ІOWA чакае сапраўднае свята музыкі — першы вялікі сольны канцэрт у беларускай сталіцы. Аўтары хітоў «Мама», «Усміхайся», «Маршрутка» прывязуць у Мінск уласнае светлавое і відэашоу.

— Безумоўна, мы чакаем канцэрта на радзіме! Рыхтуем праграму, якую ў сталіцы яшчэ не бачылі. Канцэрт будзе пабудаваны на непасрэдным кантакце з гледачамі. Публіку чакае жывы гук, пашыраны склад музыкантаў — таленавітыя і харызматычныя барабаншчык Руслан Гаджымурадаў, бас-гітарыст Аляксандр Гаўрылаў і клавішнік Андрэй Арцем'еў зробяць больш магутнай энергію нашага выступлення. Не абыдзецца без танцавальных батлаў, таксама выберам «нявесту» з залы, а кагосьці будзем пасвячаць у «індзейцы». Лепш адзін раз убачыць, чым пачуць і не ўявіць дакладна, — падзялілася салістка гурта Кацярына Іванчыкава.

Як вядома, творчая гісторыя калектыву пачалася ў Магілёве, а ў 2010 годзе музыканты пераехалі ў Санкт-Пецярбург, дзе ім удалося прабіцца на вялікую сцэну. Вось ужо пяць гадоў песні гурта гучаць па радыё і з'яўляюцца саудтрэкамі да тэлепраектаў «Фізрук», «Кухня», «Маладзёжка», «Голас. Дзеці», «Танцы». Кліпы збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў, а летась свет убачыў першы сольны альбом ІOWA «Export», які дагэтуль трымаецца ў чартах на высокіх пазіцыях.

Раней гурт ужо наведваў беларускую сталіцу, але сольнай праграмай сваіх слухачоў яны парадуюць упершыню. Рыхтуйцеся да сустрэчы з любімым гуртом у Prіme Hall 6 чэрвеня.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.