Вы тут

«Наперад у мінулае» запрашае ў Ананчыцы


У апошнюю нядзелю вясны, 31 мая, праграма «Наперад у мінулае» запрашае ў чарговую вандроўку. На гэты раз вас чакае фальклорная экспедыцыя ў Салігорскі раён. Там адбылося знаёмства здымачнай групы з народным фальклорна-этнаграфічным калектывам з вёскі Ананчыцы. Гледачы змогуць даведацца пра мясцовыя легенды і паданні, пазнаёміцца з тутэйшымі традыцыямі і абавязкова паслухаць народныя песні гэтага рэгіёна. А ў выніку ўбачыць і пачуць, як загучыць песенны матэрыял у сучаснай апрацоўцы.

29-14

Вёска Ананчыцы знаходзіцца на поўдні Салігорскага раёна на беразе ракі Случ. Займаліся тут, як і ў многіх беларускіх вёсках, ткацтвам, бортніцтвам і іншымі промысламі. А ў вольны час весяліліся ад душы. І сёння жыхары на творчасць час знаходзяць.

Мастацкі кіраўнік ананчыцкага Дома культуры Іна Міхнавец расказала, што ў іх вёсцы да народнай творчасці інтарэс не знікае. Прычым як з боку старэйшага пакалення, так і сярод моладзі і дзяцей.

— У нашым Доме культуры ёсць вядомы народны калектыў, паралельна ў нас існуе дзіцячы ансамбль. Але ж дзецям хочацца спяваць не толькі народныя песні, але і нешта сучаснае. Я не адмаўляю ім у жаданні эксперыментаваць, — адзначае Іна Мікалаеўна. — Святы розныя ладзім з элементамі тэатралізацыі, каб ім таксама было цікава ў іх удзельнічаць. І кожны раз святкаванні ці то Купалля, ці Дня вёскі збіраюць не толькі нашых жыхароў, але і людзей з наваколля. Наогул любоў да роднай культуры ў нас людзі пераймаюць, можна сказаць, з маленства, таму што заўсёды сем'ямі прыходзяць на розныя мерапрыемствы.

Напрыклад, вельмі ярка адзначаецца ў Ананчыцах свята вёскі. Пачынаецца ўсё з параду вуліц, на якім кожная павінна неяк прэзентаваць сябе, паказаць таленты тых, хто яе насяляе. Вуліца Пагранічная, якую ў вёсцы называюць Амерыкай, самая аддаленая. І яе жыхары з'яўляюцца ў сваёй адметнай форме. На Калгаснай сёння пераважна жывуць жанчыны-ўдовы, яны на свяце заваёўваюць увагу выкананнем песень. Пасля парада вуліц пачынаецца спаборніцтва паміж лепшымі гаспадынямі. Публіку частуюць рознымі прысмакамі... А потым ужо — гулянні!

Мясцовы калектыў, пра які зможаце даведацца ў праграме, існуе болей за тры дзясяткі гадоў. Сёння ў іх рэпертуары каля 300 песень, сярод якіх вясельныя, калядныя, радзільныя. У свой час артысткам з беларускай глыбінкі апладзіравалі ў Маскве, Кракаве, Вільнюсе і ў многіх іншых гарадах. А на Усесаюзнай студыі грамзапісу «Мелодыя» некалі нават выйшла пласцінка з аўтэнтычнымі песнямі ў выкананні фальклорна-этнаграфічнага ансамбля з вёскі Ананчыцы. Цяпер і мы з вамі можам пачуць іх галасы і пазнаёміцца з іх творчасцю. Не прапусціце праграму «Наперад у мінулае» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3» у апошнюю нядзелю мая.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».