Вы тут

У чаканні «Чырвонай фурыі»


Зборная Беларусі рыхтуецца да першых матчаў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2016. Але спачатку падапечныя Аляксандра Хацкевіча правядуць таварыскую сустрэчу са зборнай Расіі. Дарэчы, галоўны трэнер нацыянальнай каманды ўжо вызначыў кандыдатаў на ўдзел у чэрвеньскіх матчах.

Да гэтых гульняў будуць рыхтавацца 26 футбалістаў:

Варатары — Андрэй Гарбуноў («Атрамітас», Афіны, Грэцыя), Юрый Жаўноў («Тарпеда», Масква, Расія), Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў), Аляксандр Гутар («Дынама-Мінск»);

Абаронцы — Максім Жаўнерчык, Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў («Мардовія», Саранск, Расія), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Сяргей Паліцэвіч («Дынама-Мінск»), Ягор Філіпенка («Малага», Іспанія), Дзмітрый Верхаўцоў («Уфа», Расія), Максім Бардачоў («Растоў», Расія);

Паўабаронцы — Іван Маеўскі («Завіша», Быдгашч, Польшча), Сяргей Кісляк («Рубін», Казань, Расія), Сяргей Крывец («Мец», Францыя), Антон Пуціла («Тарпеда», Масква, Расія), Аляксандр Глеб («Генчлербірлігі», Анкара, Турцыя), Станіслаў Драгун («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Цімафей Калачоў («Растоў», Расія), Міхаіл Гардзяйчук, Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Павел Няхайчык («Том», Томск, Расія), Сяргей Балановіч («Амкар», Перм, Расія);

Нападаючыя — Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў», Самара, Расія), Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў).

Трэніровачны збор беларускай каманды пачнецца 3 чэрвеня ў Мінску. Адзначу, што прадстаўнікі камандаў з чэмпіянату Беларусі далучацца да легіянераў 6 чэрвеня. На таварыскі матч у Маскву, які адбудзецца 7 чэрвеня, адправяцца 18 гульцоў, сярод якіх у асноўным будуць футбалісты з замежных клубаў. Пасля вяртання зборная працягне трэніроўкі на комплексе футбольных палёў АБФФ. Матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы з Іспаніяй адбудзецца 14 чэрвеня на «Барысаў-Арэне».

Пасля 5 тураў становішча камандаў у кваліфікацыйнай групе С такое: Славакія — 15 ачкоў (розніца мячоў — 11-2), Іспанія — 12 (14-3), Украіна — 9 (6-2), Беларусь — 4 (4-10) , Македонія — 3 (5-12), Люксембург — 1 (3-14).

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».