Вы тут

Збярэмся ў Мірскім замку


Доўгачаканы летні фестываль каля сцен Мірскага замка ўжо стаў добрай традыцыяй тэлеканала АНТ. Там кожны год збіраюцца прыхільнікі добрай музыкі. Сёлета серыя канцэртаў пройдзе з 12 па 14 чэрвеня.

29-161

Гэты грандыёзны летні музычны фестываль з поспехам праходзіць ужо на працягу дзевяці гадоў, збіраючы вялікую колькасць тых, хто жадае атрымаць асалоду ад музыкі ля сцен сярэднявечнага помніка архітэктуры. Для многіх прыехаць у дні фестывалю ў Мір на некалькі дзён і далучыцца да жыхароў палатачнага гарадка альбо спыніцца ў гасцініцы — добрая традыцыя. У прысутных будзе магчымасць прасякнуцца атмасферай свята ў кампаніі любімых артыстаў.

— Сёлета мы адзначаем дзесяцігоддзе фестывалю. Прыемна бачыць, як горад за гэты час змяніўся, як тут усё прыгожа і цывілізавана. Мы сёння яшчэ ўзгадняем усе пытанні наконт замежных артыстаў. Трэба адзначыць тую тэндэнцыю, што менавіта ў Мірскім замку нашы беларускія артысты ладзяць свае сольныя канцэрты. Таксама рыхтуем вялікі канцэрт-прэмію «Песня года Беларусі». Таму можна смела казаць пра тое, што нашых гледачоў чакае сапраўдны музычны феерверк з самых свежых кампазіцый — не толькі ад вядомых артыстаў, але і ад маладых, — адзначыла дырэктар дырэкцыі спецпраектаў АНТ Анжаліна Мікульская.

29-15

12 чэрвеня ў 21.00 нас чакае «Песня года Беларусі» (частка першая). 13 чэрвеня на сольны канцэрт «Лепшыя песні для вас» запрашае беларускі спявак Аляксей Хлястоў (у 19.00). У той жа вечар а 21 гадзіне працягне музычную эстафету заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская. Завяршэннем другога фестывальнага вечара стане выступленне гасцей фестывалю.

Трэці дзень, 14 чэрвеня, распачнецца канцэртам «Песня года Беларусі» (частка другая). Варта ўжо сёння паклапаціцца пра квіткі (іх можна набыць у касах музея «Замкавы комплекс «Мір» і Палаца Рэспублікі альбо праз інтэрнэт), каб правесці тры летнія дні ў кампаніі добрай музыкі і ў добрым настроі.

Застаецца дадаць, што «Музычныя вечары ў Мірскім замку» — вынік зладжанай працы вялікай каманды прафесіяналаў, якія выкарыстоўваюць усе найноўшыя дасягненні для стварэння цікавага мерапрыемства.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы