Вы тут

Чалавек. Версія 10.0


Якім стане «цар прыроды» ў далёкай будучыні.

Свет змяняецца кожнае наступнае дзесяцігоддзе, стагоддзе або тысячагоддзе. Пры гэтым хуткасць пераменаў толькі ўзрастае. Эвалюцыя працягваецца, хай сёння і малюсенькімі крокамі. Хаця многія змены, якія адбываюцца з чалавекам, незаўважныя, з цягам часу некаторыя з іх праявяцца ў поўную сілу. На нас па-ранейшаму дзейнічае натуральны адбор, нягледзячы на развіццё сучаснай медыцыны і тэхналогій.

Існуе мноства розных тэорый, якія даюць свае варыянты развіцця чалавека ў будучыні. Аднак некаторыя антраполагі і даследчыкі ўсё ж лічаць, што эвалюцыйныя працэсы ўжо не адыгрываюць такой важнай ролі, як раней. Так, напрыклад, на думку прафесара Стыва Джонса з універсітэцкага каледжа Лондана, эвалюцыя адыходзіць на другі план. Калі ў далёкім мінулым выжываў мацнейшы, то ў сучасным свеце чалавек, акружаны камфортам, наўрад ці працягне мутацыю. У той жа час навукоўцы не выключаюць верагоднасці змен і развіцця нашых цел.

Многія з іх не спыняюцца на спрэчцы «за» ці «супраць» эвалюцыі, а вылучаюць свае здагадкі на тэму таго, як чалавек будзе выглядаць у будучыні і якімі эвалюцыйнымі зменамі нам пагражаюць наступныя тысячагоддзі. Якімі ж асаблівасцямі мы будзем валодаць у далёкай будучыні? Вось спіс самых вялікіх змен, што могуць адбыцца з чалавекам праз некалькі дзясяткаў/сотняў тысяч гадоў. Калі, вядома, чалавецтва столькі працягне.

29-43

Змешванне рас

Развіццё сучасных транспартных сродкаў і камунікацый прыводзіць да таго, што ўсё менш людзей застаюцца ізаляванымі ад іншых. Усё часцей адбываецца змешванне рас паміж прадстаўнікамі, чые продкі мелі паходжанне з розных куткоў нашай планеты. У выніку гэтага генетычныя адрозненні паміж людзьмі пачынаюць сцірацца, а расавыя адрозненні становяцца менш прыкметнымі. Іншымі словамі, людзі будучыні будуць яшчэ больш падобныя адзін на аднаго. Па прагнозах розных даследчыкаў, колер скуры і валасоў пацямнее. Таму ёсць меркаванне, што праз некалькі стагоддзяў або крыху пазней большая частка насельніцтва Зямлі будзе выглядаць прыблізна як бразільцы.

29-27

Ёсць і паралельны пункт гледжання, прыхільнікі якога лічаць, што з часам чалавецтва або асобныя людзі набудуць здольнасць да мімікрыі, а гэта значыць, з'явіцца магчымасць мяняць колер скуры па ўласным жаданні. Падобныя заявы можна было б лічыць фантастыкай, аднак ужо цяпер навукоўцы эксперыментуюць з укараненнем храматафораў (клетак, якія ўтрымліваюць пігменты і якія прысутнічаюць у земнаводных, рэптылій і г.д.).

Аслаблены імунітэт

Паступова людзі становяцца ўсё больш залежнымі ад лекаў для выжывання, а наша імунная сістэма пачынае слабець. Людзі будучыні будуць больш успрымальныя да хваробатворных мікраарганізмаў. Сучасныя медыцынскія тэхналогіі і адкрыццё антыбіётыкаў палепшылі наша здароўе і павялічылі працягласць жыцця, але прывялі да таго, што імуннай сістэме чалавека даводзіцца менш працаваць. З пункту гледжання біялогіі, яна ўжо не так неабходна, як раней, і мы яшчэ больш будзем залежаць ад медыцынскіх тэхналогій.

29-26

Атрафія мышц

Эвалюцыя пазбаўляецца ад тых прыкмет, якія людзям больш не патрэбны. Адным з кандыдатаў на выбыванне ў гэтым сэнсе з'яўляецца фізічная сіла. Людзям ужо не даводзіцца спадзявацца на моцныя мышцы для выканання працаёмкіх задач. Мы ўсё больш залежым ад тэхналогій, якія выконваюць за нас гэтую працу. Даследаванні паказалі, што мы нашмат слабейшыя за нашых далёкіх сваякоў, а ў будучыні, магчыма, станем яшчэ больш кволымі. Акрамя таго, калі пачнём усё больш даследаваць іншыя месцы ў космасе, то, хутчэй за ўсё, страцім вялікую частку нашай мышачнай масы. Касманаўты, якія пабылі ў працяглым касмічным палёце, вярталіся на Зямлю, страціўшы здольнасць да фізічнай працы на 40 %. Між тым ужо цяпер праводзяцца сур'ёзныя распрацоўкі па стварэнні штучных і ўзмоцненых частак цела, мышцавых тканін, экзашкілетаў і іншага.

Высокі рост

Рост чалавека за апошнія два стагоддзі значна павялічваўся. Толькі за апошнія 150 гадоў чалавек стаў у сярэднім вышэйшы на 10 сантыметраў. Так, напрыклад, кожны пяты жыхар Італіі цяпер мае рост, большы за 180 сантыметраў, а пасля Другой сусветнай вайны колькасць людзей з такім ростам складала не больш за 6% ад усяго насельніцтва.

29-25

Лічыцца, што асноўнай прычынай гэтага з'яўляецца багацце даступнай нам ежы. Чым больш дзіця есць, тым больш энергіі ў яго для росту. Пакуль людзі здольны есці з лішкам, мы будзем працягваць расці яшчэ вышэй. Ці ёсць мяжа нашаму росту, пакажа эвалюцыя.

Мала валасоў

Людзей ужо называюць безвалосымі малпамі. Аднак, як і ва ўсіх млекакормячых, у нас ёсць валасы, але іх нашмат менш, чым у нашых чалавекападобных сваякоў і продкаў. Адзенне і сучасныя тэхналогіі зрабілі сагравальную функцыю валасоў састарэлай. Паводле новых веянняў моды, жанчыны цяпер лічацца больш прывабнымі без валасоў на асобных частках цела (а следам у гэта кінуліся і многія мужчыны). Магчыма, з часам валасы наогул будуць адсутнічаць ці іх застанецца зусім няшмат.

29-30

Няма зубоў мудрасці

Асноўная прычына, па якой выдаляюць зубы мудрасці, заключаецца ў тым, што ў большасці сучасных людзей сківіца занадта малая, каб іх размясціць, не замінаючы іншым зубам. Іх лічаць рудыментарнымі карэннымі зубамі, якія з'явіліся ў старажытных людзей, калі іх сківіца была большай, а харчаванне складалася ў асноўным з жорсткай ежы. Нядзіўна, што зубы мудрасці пачынаюць знікаць. Больш за тое, 35% людзей ужо нараджаюцца без зародкаў зубоў мудрасці, у іншых ёсць толькі адзін, два ці тры зубы (усяго іх 4). Акрамя таго, нашы зубы стануць яшчэ меншымі. За апошнія 100 000 гадоў яны паменшыліся амаль удвая, і гэтая тэндэнцыя можа працягнуцца і ў будучыні.

29-44

Пагаршэнне памяці

Тэхналогіі ўжо даволі моцна ўплываюць на тое, як працуе наша памяць. Чалавечы мозг нібыта машына, якая імкнецца да максімальнай эфектыўнасці, як правіла, запамінае, дзе захоўваецца інфармацыя, а не саму інфармацыю. У час інтэрнэту гэтая асаблівасць стала яшчэ больш важнай. Як часта вы спрабавалі ўспомніць нешта і замест гэтага проста глядзелі адказ у «Вікіпедыі» або пошукавай сістэме? Звычка правяраць усё ў інтэрнэце навучыла нас выкарыстоўваць камп'ютар і інтэрнэт у якасці «знешняй памяці», пазбаўляючы наш мозг ад неабходнасці захоўваць інфармацыю. Таму ў будучыні вялікая верагоднасць пагаршэння стану нашай памяці. З іншага боку, чалавецтва не раскрыла яшчэ ўвесь свой «мазгавы» патэнцыял, таму за будучыя пакаленні не варта надта баяцца.

Менш пальцаў

Да таго, як людзі навучыліся прамахаджэнню, нашы пальцы на нагах выкарыстоўваліся для хапання, таксама як рукі. З цягам часу, калі чалавек стаў менш лазіць і больш хадзіць, пальцы ног пачалі памяншацца да сучасных памераў. У той час, як вялікі палец падтрымлівае раўнавагу і дапамагае пры хадзе, у мезенца няма нейкага адмысловага прызначэння. Магчыма, з гэтай прычыны ў будучыні людзі могуць стаць істотамі з чатырма пальцамі на назе.

Іншы памер галавы

Навукоўцы да гэтага часу спрачаюцца — будзе чалавек у будучыні валодаць вялікім ці малым аб'ёмам чэрапа. Большасць прытрымліваецца думкі, што ў чалавека не можа развіцца больш буйная галава, бо гэта зробіць натуральныя роды немагчымымі і павялічыць смяротнасць у маці. З гэтай прычыны памер галавы чалавека, хутчэй за ўсё, застанецца нязменным, ці, можа, нават зменшыцца. Але варта ўлічыць той факт, што ўсё больш аперацый кесарава сячэння дазваляюць выжыць дзецям з буйной галавой. Многія нават лічаць, што з часам яны стануць бяспечнейшымі за натуральныя роды, і ў дзяцей з маленькай галавой, народжаных натуральна, будзе менш шанцаў выжыць, чым у тых, чые маці прайшлі праз аперацыю.

29-29

Самаўдасканаленне

Людзі могуць дасягнуць той стадыі, калі яны змогуць кіраваць развіццём чалавека з дапамогай тэхналогій. Біянічныя органы і генетычны адбор дазволіць будучым бацькам выбіраць асаблівасці дзіцяці яшчэ да нараджэння. Гэта можа выкараніць калі не ўсе, то многія, дэфекты і непажаданыя прыкметы. Як толькі такая практыка стане распаўсюджанай, гэта можа прывесці да знікнення шматлікіх негатыўных якасцяў.

Як будзе выглядаць чалавек будучыні?

Менавіта такую выяву чалавека будучыні, на думку некаторых экспертаў, можна намаляваць зараз. Што пры гэтым зменіцца і як праз тысячы гадоў:

— Рост каля 180-210 сантыметраў з прычыны паляпшэння харчавання і прагрэсу ў медыцыне.

— Больш кароткі кішэчнік, каб паглынаць менш цукру і тлушчу і прадухіліць атлусценне.

— Больш доўгія рукі і пальцы, каб пазбавіць нас ад неабходнасці цягнуцца за рэчамі. Больш нервовых канчаткаў на пальцах для выкарыстання розных тэхнічных прыстасаванняў.

— Меншы памер мозга праз тое, што задачу запамінання і мыслення ў асноўным выконваюць камп'ютары.

— Вялікія вочы будуць кампенсаваць маленькі рот. Зносіны будуць грунтавацца на міміцы і руху вачэй.

— Менш зубоў, таму што ежа становіцца мякчэйшай і не патрабуе моцнага разжоўвання.

— Чацвярны падбародак з прычыны таго, што наш арганізм створаны, каб менш есці і выкарыстоўваць больш энергіі, чым цяпер.

— Аднолькавая форма носа, таму што клімат менш уплывае на арганізм дзякуючы кандыцыянерам і сродкам ацяплення.

— Менш валасоў або лысіна праз выкарыстанне цёплых рэчаў і сродкаў абагравання, але больш маршчын з прычыны выкарыстання электронных прылад.

— Абвіслая скура на шыі і мяшкі пад вачыма праз моцнае ўздзеянне Сонца.

— Больш цёмны колер скуры з прычыны змешвання рас.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.