Вы тут

...За дона Педра!


Фільм «Прывітанне, я ваша цёця!» сёлета адзначыць 40-годдзе.

29-13

Двухсерыйная камедыя рэжысёра Віктара Цітова, знятая паводле п'есы драматурга ХІХ стагоддзя Брэндана Томаса «Цётка Чарлея», трапіла на экраны ў 1975 годзе. Аповед пра бяздомнага Бабса Баберлея, які ў памкненні паправіць сваё матэрыяльнае становішча пагадзіўся прыкінуцца мільянеркай донай Розай д'Альвадорэс, прынёс акцёру Аляксандру Калягіну ўсесаюзную славу і прыйшоўся даспадобы некалькім пакаленням гледачоў.

У чорна-белай «гістарычнай хроніцы» напачатку фільма пастановачныя кадры з Калягіным чаргуюцца з рэальнымі фрагментамі з паказу мод Марлен Дзітрых, жаночага боксу, касцюміраванага параду і іншых яркіх мерапрыемстваў. У выбраную рэжысёрам стылістыку нямога кіно выдатна «ўклаліся» падкрэслена тэатральныя касцюмы і грым: буйныя вяснушкі ў Васільевай, быццам наклееныя дагары «нагамі» вусы ў Джыгарханяна, а таксама сукенка з бахрамой ад звычайных штор, у якую пераапранулі героя Калягіна.

Як узгадвалі ўдзельнікі здымачнай групы, многія сцэны даводзілася здымаць уначы, бо занятыя ў карціне акцёры былі надзвычай запатрабаваныя на асноўных месцах працы — у тэатрах. Прастора для здымак таксама была надзвычай абмежаванай — усяго толькі адзін тэатральны павільён, які дзякуючы майстэрству аператара-пастаноўшчыка Георгія Рэртбрэга ператварыўся ў багаты маёнтак з мноствам пакояў і нават зімнім садам...

29-12

Аляксандра Калягіна зусім не адразу зацвердзілі на ролю фальшывай мільянеркі доны Розы — гэты вобраз прымяралі на сябе таксама Яўген Лявонаў, Алег Табакоў і нават Уладзімір Этуш! Аднак мэтры саступілі ў вачах рэжысёра арганічнасці і абаянню Калягіна, які пазней адзначаў, што ніякіх асаблівых тэхнік для ўваходжання ў ролю ён не выкарыстоўваў — проста прыгадваў усіх больш ці менш знаёмых яму дзяўчат і жанчын, пераймаючы іх жэсты і міміку.

Для «сапраўднай» доны Розы Тамары Носавай доўга шукалі «партнёрку» — малпачку. Аднак шымпанзэ па мянушцы Яша, якога зацвердзілі спачатку на гэту ролю, з самага пачатку павёў сябе як хуліган, нават напаў на другога рэжысёра, пракусіўшы таму руку. Рэжысёру давялося доўга лячыцца, а Яшу замянілі ручной малпачкай з жывога кутка Дурава, якая ні на кога не кідалася, затое вельмі баялася гуку матору камеры.

Любімыя цытаты з фільма:

«Я цётухна Чарлі з Бразіліі, дзе ў лясах многа-многа дзікіх малпаў»;

«Я цябе пацалую. Потым. Калі захочаш»;

«Ці мала ў Бразіліі Педраў? І не палічыць!»;

«Давайце закурым — па-нашаму, па-бразільску!»;

«— Што хочацца мілэдзі?

— Мілэдзі вельмі хочацца чарачку каньячку»;

«Яна любіць выпіць. Трэба гэтым скарыстацца»;

«Мярзотнік! Назваць даму сэрам!»;

«Сусветна вядомая мільянерка! Ажаніцца з ёй — мара майго дзяцінства!»;

«Дона Роза, я стары салдат і не ведаю слоў кахання...».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.