Zамор’е


Качкі на дарозе

У трох гарадах Англіі — Лондане, Бірмінгеме і Манчэстэры — з'явіліся вылучаныя палосы для качак на дарогах уздоўж вадаёмаў, рэк і каналаў, піша Daіly Maіl.

29-21

Ініцыятарам стварэння дарожак для птушак стаў дабрачынны фонд Canal & Rіver Trust, які адказвае за ўтрыманне ўнутраных водных шляхоў Англіі і Уэльса. Вылучаныя палосы пазначаны белымі лініямі, на дарожках намаляваны сілуэты качак. Мэта праекта — нагадаць людзям аб эфектыўным выкарыстанні грамадскай прасторы. Менеджар фонду Клэр Рызіна распавяла газеце Metro, што дарожкі трэба было зрабіць для большай колькасці жывёл, але вырашана было спыніцца на качках.

Падобныя праекты ажыццяўляліся і раней. Летась у кітайскім горадзе Чунцын была адведзена паласа для людзей з мабільнымі тэлефонамі. Арганізатары палічылі, што тыя, хто занадта захоплены сваім смартфонам, часта не глядзяць, куды ідуць, і налятаюць на іншых пешаходаў. Ды што там Кітай, такія дарожкі, думаецца, можна ўжо рабіць і ў Беларусі, бо тых, хто не вымае носа з сваіх мабільных прылад, усё больш і больш. Можа, іх адправіць у тую ж паласу, для качак?

Аўтобус-рэкардсмен ездзіць на... гноі

На выпрабавальным палігоне ў брытанскім графстве Бэдфардшыр аўтамабіль, які працуе на гноі, разагнаўся да 123,5 кіламетра ў гадзіну.

29-3

У Англіі аўтобус з назвай Bus Hound — першы аўтамабіль у свеце, які атрымлівае энергію за кошт каровінага гною — пабіў рэкорд хуткасці для пасажырскіх аўтобусаў. Ён здолеў разагнацца да 123,5 кіламетра ў  гадзіну. Назва Bus Hound была выбрана не выпадкова — яна адсылае да звышхуткаснай легкавой машыны Bloodhound SSC. Аўтамабіль працуе на біяметане, які атрымліваецца ў выніку анаэробнага дыгерыравання (шэрагу працэсаў, у выніку якіх мікраарганізмы раскладаюць біяразбуральныя матэрыялы ў адсутнасці кіслароду) гною бактэрыямі ў біярэактары. Газ ператвараецца ў звадкаваны, які пры гэтым мала чым адрозніваецца ад звычайнага прыроднага газу. Ён размяшчаецца на сямі баках на даху аўтамабіля і з'яўляецца «зялёнай» крыніцай энергіі. Пры гэтым ён не толькі дазваляе абыходзіцца без бензіну — новая тэхналогія спальвае метан, які ў іншым выпадку перайшоў бы з гною ў атмасферу ў выглядзе парніковага газу.

Для таго, каб пераадолець хуткасць у 90 кіламетраў за гадзіну, давялося ўнесці змены ў канструкцыю аўтобуса, у прыватнасці ў падвеску. «На палігоне аўтобус уяўляў сабой уражлівае відовішча. Ён роў, як бамбавік Avro Vulcan, бо яго аэрадынаміка не разлічана на хуткасць у 120 кіламетраў за гадзіну», — падзяліўся ўражаннямі галоўны інжынер кампаніі Джон Бікертан.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.