Вы тут

За крок да дарослага жыцця


30 мая ў беларускіх школах прагучаць апошнія званкі для 54 тысяч адзінаццацікласнікаў. А ўжо 1 чэрвеня ім давядзецца здаваць свой першы выпускны экзамен.

Сёлетніх выпускнікоў чакаюць чатыры абавязковыя іспыты — па матэматыцы, беларускай ці рускай мове на выбар, замежнай мове і гісторыі Беларусі. Дарэчы, абавязковы экзамен па роднай гісторыі адзінаццацікласнікі будуць здаваць упершыню. Новы абавязковы экзамен замяніў іспыт па выбары: раней гэта магла быць і літаратура, і фізкультура, і тая ж гісторыя Беларусі або геаграфія ці біялогія. Выбар заставаўся за выпускніком... Цяпер жа ўсе адзінаццацікласнікі павінны будуць прадэманстраваць экзаменацыйнай камісіі свае веды па гісторыі роднай краіны. Для выпускнікоў 2015-га і 2016 гадоў экзамен па гісторыі Беларусі будзе грунтавацца толькі на тым матэрыяле, які школьнікі вывучалі ў 10-м і 11-м класах, паколькі пасля базавай школы яны іспыт па гэтай дысцыпліне ўжо здавалі.

30-35

30-35

 Сё­ле­та за­кан­чвае сваю род­ную гім­на­зію №28 мін­чан­ка На­дзея Бон­да­ра­ва. У ма­рах дзяў­чы­ны і яе ма­мы Воль­гі Ба­ры­саў­ны — па­ступ­лен­не ў БДУ на ме­ха­ні­ка-ма­тэ­ма­тыч­ны фа­куль­тэт.

 

Выпускныя экзамены чакаюць і дзевяцікласнікаў. З базавай школы выпускаюцца 89 тысяч вучняў. А вось іх задача спрасцілася — на выхадзе засталося ўсяго тры экзамены: па беларускай, рускай мовах і матэматыцы.

Сёлета, акрамя традыцыйнага абвяшчэння па тэлебачанні і радыё, экзаменацыйныя тэксты і заданні будуць накіраваны ў кожную ўстанову адукацыі па электроннай пошце і размешчаны на галоўнай старонцы партала Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).

Выпускныя вечары Міністэрства адукацыі рэкамендавала правесці ў школах 11 і 12 чэрвеня, каб у выпускнікоў застаўся час на адпачынак і падрыхтоўку да цэнтралізаванага тэсціравання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.