Вы тут

«Зоркі» НБА гасцююць у Мінску


Тут яны праводзяць майстар-класы для дзяцей і згуляюць два таварыскія матчы з беларускай зборнай.

Дэлегацыя з ЗША, у якую ўвайшлі экс-гульцы Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, прадстаўнікі Кангрэса ЗША і журналісты, наведвае Беларусь. Падчас свайго візіту госці ўжо пабывалі на культурна-гістарычных і спартыўных аб'ектах, а таксама сустрэліся з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі Максімам Рыжанковым.

[caption id="attachment_85575" align="alignnone" width="550"]Чле­ны дэ­ле­га­цыі ЗША ўскла­лі квет­кі да абел­іс­ка  Пе­ра­мо­гі ў Мін­ску. Чле­ны дэ­ле­га­цыі ЗША ўскла­лі квет­кі да абел­іс­ка
Пе­ра­мо­гі ў Мін­ску.[/caption]

Мэтай візіту з'яўляецца папулярызацыя баскетбола і развіццё беларуска-амерыканскіх адносін праз спорт і рэалізацыю сацыяльных праектаў.

Максім Рыжанкоў выказаў падзяку гасцям за прынятае запрашэнне і адзначыў карыснасць такіх мерапрыемстваў не толькі для спорту, але і для наладжвання ўзаемаадносін дзвюх краін.

— Спартсмены сустракаюцца, трэнеры маюць зносіны, заўзятары ездзяць з краіны ў краіну, пазнаюць больш адзін пра аднаго — гэта тая народная дыпламатыя, якая робіць людзей бліжэйшымі. Сёння адзін з такіх прыкладаў.

У сваю чаргу кіраўнік дэлегацыі амерыканскага фонду «Духоўная дыпламатыя» Майкл Маргуліс таксама падкрэсліў важнасць паездкі ў Беларусь.

— У любой сітуацыі трэба бачыць вялікую і малую карціну. Візіт нашай дэлегацыі звязаны са спортам, але на самой справе тычыцца ўзаемаадносін Беларусі і ЗША. Трэба рухацца насустрач адзін аднаму. Вера без справы мёртвая. Таму мы тут, у Мінску. Не важна, хто пераможа ў баскетбольных матчах 30 мая і 1 чэрвеня, галоўнае, што мы ўжо ўсе перамаглі сэрцам, — адзначыў Маргуліс.

Сёння ў мінскім Палацы спорту, а заўтра ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» адбудуцца таварыскія матчы паміж экс-гульцамі НБА і зборнай Беларусі. Склад каманды з ЗША мае шмат гучных імёнаў у свеце баскетбола, у іх ліку цэнтравы «Мінесоты» і «Юты» Пол Грант, атакуючы абаронца «Таронта» Джэрам Уільямс. Таксама на паркет выйдуць дзеючыя гульцы з розных амерыканскіх ліг Зак Эндрус («Д-Ліга»), Тайран Дэвіс («Гарлем Глобтратэрс»), Рыд Бейкер (універсітэт Фларыды), Брэндан Мантана, Дэмі Сапара, Калеб Вуд.

— Ведаю, што Беларусь сур'ёзны сапернік на баскетбольнай пляцоўцы, і з нецярпеннем чакаю гульняў у Мінску і Магілёве. Улічваючы, хто будзе выходзіць на пляцоўку ў камандзе ЗША, я б нават заплаціў грошы, каб убачыць іх у дзеянні, але мы ўсё больш натхнёныя ідэяй, дзеля якой прыехалі ў Беларусь, — адзначыў член амерыканскай дэлегацыі, кіраўнік кампаніі Sроrtsроwеr Іntеrnаtіоnаl Біл Алексан.

У рамках матча таксама пройдзе шоу Бруса Крэвера, які з'яўляецца сусветным рэкардсменам па працягласці жанглявання баскетбольным мячом (22 гадзіны і 12 хвілін) і ўладальнікам рэкорду Гінеса па жангляванні найбольшай колькасцю мячоў адначасова.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.