Вы тут

Міру — мір


З Нясвіжа да Міра зусім недалёка. З адлегласцю ў тыдзень у гістарычных мясцінах праходзяць сёлета святы мастацтваў, дзе галоўная панна — беларуская музыка. 30 мая яна будзе панаваць на свяце «Мірскі замак».

Свята вядомае, мае сваіх прыхільнікаў, які прыязджаюць у Мір спецыяльна: можна за дзень далучыцца і да гісторыі, у тым ліку да гісторыі беларускай музыкі, калі гучыць айчынная класіка, і да творчасці кампазітараў ХХ стагоддзя, больш блізкіх нам. І нават папулярныя песні паслухаць. Усё гэта забяспечвае Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Музыка пачнецца раніцай, калі ва ўнутраным двары замка загучаць абуджальныя гукі: ансамбль трубачоў пад кіраўніцтвам Мікалая Волкава пачынае. Потым надыдзе «Натхненне» — праграма, створаная ансамблямі кларнетыстаў, флейтыстаў, струннага квартэта. Пасля шукаем «Вечныя каштоўнасці» ў касцёле Святога Мікалая — іх прапануе ў адмысловай праграме той жа струнны квартэт і яшчэ вакальны ансамбль.

У Доме культуры сёлета пануе іншы час. І адпаведна — музыка ХХ стагоддзя, дзе ёсць імёны не менш значныя, напрыклад, Мікалай Аладаў, Пётр Падкавыраў, Рыгор Пукст і іншыя. Гэты канцэрт адбудзецца днём. А бліжэй да вечара (17.30) тут жа пачнецца гала-канцэрт папулярных песень з удзелам салістаў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Вось так усё спланавана, каб падкрэсліць галоўны пасыл гэтага свята мастацтва: «Мы, беларусы, — мірныя людзі». 70 гадоў без вайны нагадаюць нам яшчэ раз. Нагода, каб іграць, спяваць і радавацца. Нагода, каб святкаваць.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.