Вы тут

А ці быў матч?


Распачата крымінальная справа ў дачыненні да арганізатараў неіснуючай гульні паміж футбольнымі клубамі «Шахцёр» і «Слуцк».

Нагадаем перадгісторыю. У лютым гэтага года ў Салігорскі РАУС звярнуўся дырэктар футбольнага клуба «Шахцёр» з заявай аб тым, што невядомыя асобы, верагодна, атрымаўшы несанкцыянаваны доступ да афіцыйнага сайта клуба, апублікавалі недакладную інфармацыю пра матч футбольных клубаў «Шахцёр» і «Слуцк», які нібыта прайшоў 3 лютага.

Супрацоўнікамі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Мінаблвыканкама (аддзела «К») у ходзе праверкі было высветлена, што гэтая інфармацыя была размешчана на сайце невыпадкова.

Як аказалася, двое грамадзян на працягу ўжо працяглага часу ажыццяўлялі для букмекерскіх кантор паслугі па зборы звестак аб спартыўных падзеях, а таксама пра трансляцыі ў рэжыме рэальнага часу статыстыкі і ходу правядзення спартыўных спаборніцтваў. На падставе такіх звестак разлічваецца, у першую чаргу, каэфіцыент выйгрышных ставак.

Па звестках аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, у пачатку студзеня асобы, якія падазраюцца ва ўчыненні гэтага правапарушэння, прапанавалі дваім прадстаўнікам футбольных клубаў «Шахцёр» і «Слуцк» апублікаваць у інтэрнэце вынікі футбольнага матча, якога не было, тым самым увёўшы ў зман замежныя букмекерскія канторы. Такім чынам, загадзя ведаючы вынік, зламыснікі маглі зрабіць гарантаваныя выйгрышныя стаўкі.

У ходзе рэалізацыі злачыннага плана ў студзені на афіцыйных сайтах футбольных клубаў была апублікавана інфармацыя, якая анансавала правядзенне таварыскага матча. Спасылкі былі перададзены шэрагу замежных букмекерскіх кантор.

Затым, 3 лютага, на афіцыйных сайтах камандаў з'явіліся рэпартажы аб таварыскім матчы, які нібыта прайшоў і завяршыўся з лікам 2:1 на карысць ФК «Слуцк». Таксама інфармацыя аб правядзенні і выніках сустрэчы транслявалася «матч-скаўтамі» для букмекерскіх кантор за мяжой.

Інфармацыя на сайце зацікавіла заўзятараў, якія праз некалькі дзён звярнуліся да кіраўніцтва салігорскага клуба па тлумачэнні.

Па выніках правядзення праверкі аператыўнікамі «Аддзела К» абласной міліцыі ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ў дачыненні да ўсіх чацвярых фігурантаў распачата крымінальная справа. Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч.1 арт.350 Крымінальнага кодэкса — «Мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі». Праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні па высвятленні ўсіх абставін здзяйснення злачынства.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.